Грамадства3333

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж

Палітык высока ацаніў інтэрв'ю журналісткі, экс-палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, якое яна дала Глафіры Жук у праекце «Мне толькі спытаць» на «Белсаце».

Ігар Ільяш з жонкай Кацярынай Андрэевай

«Кацярына Андрэева годна павяла сябе як прадстаўніца культурнай Беларускай нацыі. Шмат высілкаў было пакладзена беларускімі патрыётамі ў тое, каб Амерыка дапамагла і ўключылася ў вызваленне вязняў. І Амерыка ўзялася, дзякуючы найперш паважанаму прэзідэнту Трампу. Кацярына асабіста напісала і падзяквала прэзідэнту Амерыкі за вызваленне. Хвала Вам, Кацярына. Беларусы культурныя людзі. У Вас выдатны муж. Усё лепшае наперадзе і шчасце вернецца», — напісаў Зянон Пазняк у сваім фэйсбуку.

Кацярына ў інтэрв'ю сказала, што вельмі спадзявалася, што разам з ёй у групе палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка, будзе яе муж Ігар Ільяш, які быў прысуджаны да чатырох год калоніі. Але гэтага, на жаль, не адбылося. Зараз яе задача — дачакацца з калоніі мужа, які прынцыпова адмаўляўся з'язджаць з Беларусі.

Зянону Пазняку сёння, дарэчы, споўнілася 82 гады.

Каментары33

  • У
    24.04.2026
    Пазняк відаць на чытаў, што Андрэева сказала, што яе вызвалілі дзякуючы санкцыям. Інакш запісаў бы яе ў некультурныя.
  • Дарэчы, споўнілася 82 гады
    24.04.2026
    Дзякуй, парагатаў, тонка. Сур'ёзна да яго немагчыма адносіцца.
  • Паздравлятар
    24.04.2026
    Паздравляю! Я паспеў раньше Сашы? А, не важна, палітэс саблюў.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць