Свет77

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура

Яго абвінавацілі ў інсайдарскім гандлі на біржы Polymarket за некалькі дзён да арышту лідара Венесуэлы.

Нікаласа Мадура і яго жонку дастаўляюць з Венесуэлы на Манхэтэн (Нью-Ёрк). Фота: XNY/Star Max/GC Images

Амерыканскія ўлады арыштавалі вайскоўца спецназа, які, паводле абвінавачвання, зрабіў стаўку на тое, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура будзе адхілены ад улады, і такім чынам зарабіў больш за 409 тысяч даляраў, піша Бі-бі-сі.

Мінюст ЗША заявіў, што Гэнан Кен Ван Дайк валодаў інфармацыяй аб падрыхтоўцы аперацыі амерыканскага спецназа па затрыманні Мадура і на яе падставе размясціў стаўкі на біржы прадказанняў Polymarket.

«Гэта відавочна ўяўляе сабой здзелку з выкарыстаннем інсайдарскай інфармацыі, што забаронена федэральнымі законамі», — сказана ў заяве Мінюста ЗША.

Ван Дайк з'яўляецца дзеючым ваенным і служыць на амерыканскай вайсковай базе Форт-Брэг у Паўночнай Караліне.

Паводле даных пракурораў, з 8 снежня 2025 года і прынамсі да 6 студзеня Ван Дайк браў удзел у планаванні і рэалізацыі аперацыі «Абсалютная рашучасць», у выніку якой быў захоплены Мадура.

Амерыканскія сілы захапілі Мадура і яго жонку Сілію Флорэс 3 студзеня, правёўшы аднадзённую аперацыю ў Каракасе. Яны былі дастаўлены ў Нью-Ёрк, дзе ўлады выставілі ім абвінавачванні ў кантрабандзе зброі і наркотыкаў. Адхілены прэзідэнт Венесуэлы і яго жонка гэтыя абвінавачванні адмаўляюць.

Мінюст ЗША сцвярджае, што Ван Дайк зрабіў стаўкі на час і вынік амерыканскай аперацыі.

У абвінаваўчым заключэнні сказана, што 25 снежня 2025 года ён стварыў акаўнт на Polymarket і пачаў размяшчаць звязаныя з Венесуэлай стаўкі. Паведамляецца, што ўсяго ён паставіў 33 тысяч даляраў.

Сітуацыю ўжо пракаментавала сама біржа Polymarket.

«Калі мы ідэнтыфікавалі карыстальніка, які рабіў стаўкі на аснове закрытай урадавай інфармацыі, мы перадалі гэтую справу Мінюсту і супрацоўнічалі з яго расследаваннем, — сказана ў заяве кампаніі. — На Polymarket няма месца інсайдарскім таргам гандлю. Сённяшні арышт даказвае, што наша сістэма спраўна працуе».

Ван Дайку выстаўленыя абвінавачванні ў незаконным выкарыстанні дзяржаўных сакрэтных даных для персанальнага ўзбагачэння, крадзяжы закрытай інфармацыі, махлярстве і незаконных транзакцыях.

«Нашым вайскоўцам давяраюць сакрэтныя даныя, каб яны маглі выконваць свае задачы як мага больш бяспечна і эфектыўна. Ім забаронена выкарыстоўваць зусім сакрэтную інфармацыю для асабістага фінансавага ўзбагачэння, — сказаў выконваючы абавязкі генпракурора ЗША Тод Бланш. — Шырокі доступ да рынкаў прадказанняў — гэта адносна новая з'ява, але федэральныя законы аб абароне інфармацыі ў галіне нацыянальнай бяспекі тут цалкам працуюць».

Трамп: «Мне ўсё гэта не падабаецца»

У чацвер сітуацыю са стаўкамі на розныя падзеі пракаментаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Мне ўсё гэта не падабаецца», — сказаў Трамп у адказ на пытанне аб асцярогах, што рынкі прадказанняў могуць правакаваць здзелкі з выкарыстаннем інсайдарскай інфармацыі.

«Увесь свет, на жаль, у пэўным сэнсе ператварыўся ў казіно. Калі паглядзець на ўсё, што адбываецца па ўсім свеце, у Еўропе, у іншых месцах, там робяцца ўсе гэтыя стаўкі. Мне гэта ніколі не падабалася», — заявіў ён.

Як нагадвае агенцтва AFP, незадоўга да пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам шэсць акаўнтаў на біржы Polymarket зарабілі 1,2 млн даляраў пасля таго, як зрабілі стаўку, што канфлікт пачнецца 28 лютага.

У сувязі з гэтымі стаўкамі ніхто не быў арыштаваны і пакуль няма ніякіх доказаў, што да іх былі датычныя людзі, звязаныя з амерыканскімі ўладамі.

Каментары7

  • Кнур
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • fly9
    24.04.2026
    Трамп: канкурэнцыя на гэтым рынку мне не падабаецца)
  • бабруйчанін
    24.04.2026
    Яшчэ адзін галівудзкі міт створаны і разпаўсюджаны аб Роўнасці Усіх перад Законам знікае...
    І дагэтуль ад колькасці $€ якія ты здольны аплаціць за паслугі адваката залежыла шмат ..
    І Законы пісаны каб адвакатам "лабістам" зручна было і праца €$ а ні па людзкі
    Прыклад Шэраговы спецназавец ніякай " інсандзерскай ..цьфу сакрэтнай інфы ні мел"
    Абвешчана чырвоная ружовая трывога іііі чЬто Ен заўседы гатов як піянэр і з падобнымі міністрам прэзідзентам
    А калі стаўка Забьют ці не Хаменьі??))Была б ?

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча22

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ12

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча22

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць