Грамадства88

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў

Польскае ўпраўленне па справах замежнікаў апублікавала звесткі пра беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, піша Reform.news.

Па стане на 1 красавіка розныя дакументы на права пражывання ў Польшчы маюць 139 343 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку:

  • 83 971 чалавек — часовы дазвол на жыхарства
  • 41 480 чалавек — пастаянны дазвол на жыхарства
  • 10 203 — статус дадатковай абароны
  • 2 253 — статус доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС
  • 1 028 — статус бежанца
  • 417 — статус часовай абароны
  • 171 чалавек — іншыя падставы

Варта адзначыць, што ў польскай сістэме сацыяльнага страхавання пры гэтым зарэгістравана больш за 140 тысяч грамадзян Беларусі. Аднак статыстыка ўпраўлення па справах замежнікаў не ахоплівае ўладальнікаў працоўных віз.

У мінулым годзе беларусы падалі 52 550 заяў на атрыманне відаў на жыхарства ў Польшчы, а за першы квартал гэтага года ад грамадзян Беларусі паступіла 15 642 заявы.

Сёлета за першы квартал беларусы атрымалі:

  • 5 926 часовых дазволаў на жыхарства
  • 953 пастаянныя дазволы на жыхарства
  • 212 статусаў рэзідэнта ЕС

Таксама ў дачыненні да грамадзян Беларусі было вынесена 846 адмоўных рашэнняў аб легалізацыі ў Польшчы, а разгляд 408 спраў быў спынены. Усяго ж за студзень—сакавік упраўленне прыняло 8 345 рашэнняў па заявах грамадзян Беларусі.

64% відаў на жыхарства беларусам былі выдадзены на падставе працы, 25% — уз’яднання сем’яў, 4% — адукацыі, па іншых абставінах — 7%.

Найбольш грамадзян Беларусі пражывае:

  • у Мазавецкім ваяводстве — 54 тыс.
  • у Падляшскім — 14 тыс.
  • у Ніжнесілезскім — 12 тыс.
  • далей ідуць: Паморскае (11,5 тыс.), Вялікапольскае (11 тыс.), Малапольскае (10 тыс.)

У першым квартале гэтага года ўпраўленне выдала грамадзянам Беларусі 1 483 праязныя дакументы (dokument podróży). Усяго ж за 2020—2026 гады беларусы атрымалі 11 016 такіх дакументаў. Для параўнання, уся Польшча за гэты ж перыяд выдала 12 663 дакументы.

Для грамадзян Беларусі ў Польшчы дзейнічае спрошчаны парадак атрымання гэтага праязнога дакумента.

Каментары8

  • Мда
    24.04.2026
    Вот интересно. 140 тыс в Польше всего с документами. Среди них сколько дальнобои и строители? В Литве так ~70%, то есть это никакие не уехавшие, а просто так оформленные. Сколько в Польше - видимо, военная тайна. Ну, пусть даже меньше половины, хотя я не верю и близко.
    А теперь внимание - вопрос. А где те сбежавшие то ли полмиллиона то ли миллион? Они в Германии? В Испании? В Канаде? В Нарнии? В стране невероятных фантазий?
  • Мда
    24.04.2026
    польскі беларус, многие - это сколько? 5 тыс? 10? 100 тыс. может? Или Анжелика Мельникова и еще тысяча человек.
  • Бедронка зовет
    24.04.2026
    польскі беларус, Разговорчики на кассе

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць