Эканоміка

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Апошнія месяцы далі канчатковы доказ, што такое ёсць.

Фота: notino.pl

L’Oréal, найбуйнейшы ў свеце вытворца касметыкі, паведаміла пра найбольш высокія квартальныя продажы за апошнія два гады. Паводле справаздачы, выручка французскай касметычнай групы ў першым квартале 2026 года склала 12,2 мільярда еўра — гэта на 6,7% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, калі лічыць па супастаўных паказчыках.

Вынік аказаўся вышэйшым за прагнозы аналітыкаў. На фоне справаздачы акцыі L’Oréal, якая валодае брэндамі Maybelline і Lancôme, выраслі на 8,5% у пачатку таргоў у мінулы чацвер, 23 красавіка.

Як адзначаецца, асноўным рухавіком росту стала Еўропа, дзе было зафіксавана павелічэнне продажаў на 10,3%.

У кампаніі гэта тлумачаць дзеяннем так званага «эфекту памады», калі на фоне крызісаў і вайны спажыўцы працягваюць купляць адносна недарагія тавары для паляпшэння асабістага самаадчування.

«Для мяне Еўропа — гэта абсалютнае пацвярджэнне таго, што мы называем «эфектам памады» або дафамінавым эфектам прыгажосці. Нашы даследаванні паводзін спажыўцоў выразна паказваюць: нягледзячы на занепакоенасць і пэўныя трывогі, людзі могуць скарачаць выдаткі на дарагія, значныя вытраты, але выкарыстоўваюць касметыку як форму кампенсацыі — як сродак справіцца са стрэсам і як псіхалагічную падтрымку. І мы назіраем гэта ў розных катэгорыях», — цытуе The Times генеральнага дырэктара L’Oréal Нікаля Іеранімуса.

Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік кампаніі, пакуль не адбылося «абсалютна ніякіх змен» у мадэлях спажывання, нягледзячы на рост цэнаў на нафту і турбулентнасць на сусветных рынках, выкліканую канфліктам на Блізкім Усходзе. Ён, аднак, не выключыў, што пры захаванні высокіх выдаткаў на лагістыку і сыравіну, у тым ліку пластык, кампаніі можа спатрэбіцца павышэнне цэн пазней у гэтым годзе.

Аналітыкі Barclays назвалі базавы рост кампаніі «вельмі ўражлівым». Паводле іх звестак, найлепшыя вынікі паказалі напрамкі прафесійнай касметыкі і дэрматалагічнага догляду, а асноўнымі драйверамі росту сталі прэміяльныя сродкі для догляду за валасамі і парфумерыя.

Дадатковым стымулам для аптымізму стала тое, што найбуйнейшая ў свеце касметычная група паведаміла пра прыкметы аднаўлення на кітайскім рынку. Апошні працяглы час перажываў запаволенне з-за пастаяннай эканамічнай няпэўнасці і змены спажывецкіх звычак у рэгіёне.

Кампанія папярэджвае, што ў другім квартале на вынікі можа паўплываць канфлікт на Блізкім Усходзе, але паколькі гэты рэгіён дае менш за 3% агульнай выручкі, уздзеянне чакаецца абмежаваным.

Моцныя вынікі L’Oréal кантрастуюць з больш слабымі паказчыкамі іншых спажывецкіх кампаній і люксавых груп, такіх як LVMH, Kering (уладальнік Gucci) і Hermès (вытворца сумак Birkin), чый рост у першым квартале быў падарваны канфліктам на Блізкім Усходзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся23

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся23

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць