Музыка1212

Самы злы трэк беларускага рэпу. Angst прэзентаваў новы самотнік з альбому «Стратасфера» АЎДЫЁ

Новы самотнік рэпера завецца «Раздражняе». Аўтар кажа, што гэты трэк дэманструе зрух у гучанні будучага альбому: «Гэта адыход ад лірыкі і рэфлексіі ў бок магчымых канцэртных «баевікоў». Гэта голая эмоцыя, уплеценая ў агрэсіўны сторытэлінг, што праўда з мараллю напрыканцы», — сказаў выканаўца парталу Tuzin.fm.

Музыка створаная ўкраінскім бітмэйкерам Кургузам, з якім найчасцей супрацоўнічае Ангст. Запіс і звядзенне зробленыя на мінскай студыі Nestanda rec. 

Ангст перанёс выхад свайго дэбютніка «Стратасфера» на 2017 год. Хоць дыск цалкам запісаны, выканаўца хоча дапрацаваць некаторыя трэкі.

Тым часам вокладка альбому, які яшчэ не выйшаў, зрабіла фурор на конкурсе «UkrainianDesign: The Very Best Of». Праца Аляксандры Карчэўскай перамагла адразу ў дзвюх намінацыях — «Найлепшая графіка» і «Найлепшая дыджытал-вокладка».

Сачыць за навінамі Ангста можна праз яго афіцыйную старонку.

Праект Angst быў створаны ў 2014 годзе, а сапраўднае імя выканаўцы - Віталь Рыжкоў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж27

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць