Грамадства22

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога

Варшаўскі прытулак для беларусаў-уцекачоў «Зацішша» ў маі плануе перабрацца ў новы, больш прасторны дом. Знайшлі новы будынак актывісткі Ганна Федаронак і Алеся Буневіч з фонду «Прытуляй мяне», які апякуецца прытулкам. Але каб пераезд адбыўся, фонд просіць тэрміновай падтрымкі, патлумачыла «Радыё Свабода» Алеся Буневіч.

Алеся Буневіч у прытулку для былых палітычных зняволеных у Варшаве, люты 2026 года

«Перасяліцца зможам ужо ў пачатку мая: дамовіліся з гаспадаром дома, але ўзнікла тэрміновая фінансавая праблема. Яна ў тым, што трэба да канца месяца разлічыцца з рыэлтарамі: атрымаць іншы будынак ад мэрыі, на што мы разлічвалі, не ўдалося, і ў выніку мы адшукалі новы будынак з дапамогай рыэлтараў.

Юрысты дапамаглі адаптаваць дамову з гаспадаром да асаблівасцяў нашай дзейнасці. Паслугі спецыялістаў каштуюць нямалых грошай. Разлічыцца мусім да канца месяца. Нам трэба сабраць 10 тысяч злотых — гэта прыкладна 2 тысячы еўра. Будзем вельмі ўдзячныя беларусам і ўсім людзям, якія акажуць дапамогу», — расказала Алеся Буневіч.

Новы будынак для былых беларускіх палітвязняў у Варшаве

Паводле Алесі Буневіч, цяпер у прытулку жывуць 12 чалавек, але плынь уцекачоў з Беларусі не спыняецца, таму і спатрэбіўся новы і больш прасторны будынак.

«З групы палітвязняў, якіх вывезлі з Беларусі ў снежні, у нас жылі 12 чалавек. У іх быў статус палітвязняў, ім прызначылі ментараў, ім хутчэй дапамаглі з дакументамі. Але большасць з тых, хто да нас прыязджае, эвакуяваліся з Беларусі з дапамогай BySol, і яны ў іншым становішчы: часта без статусу палітвязня, у складаным псіхалагічным стане, у роспачы.

Напрыклад, едуць людзі, якім пагражае пераслед у «справе Гаюна», але ў іх няма статусу палітвязня. Сярод такіх няма вядомых асоб, але дапамога ім патрэбная не меншая. Для новага дома ёсць частка новай мэблі, купленыя пэўныя гаспадарчыя рэчы. Раней, у лютым, мы абвяшчалі збор грошай на такія патрэбы і пазначалі там радок пра «фінансавы рэзерв». Вось гэтую частку збору цяпер просім выканаць тэрмінова», — расказала Алеся Буневіч.

Паводле Алесі Буневіч, арэнда цяперашняга будынка прытулку «Зацішша» на вуліцы Балотнай заканчваецца 20 мая.

Рэгламент збору сродкаў і рахунак можна знайсці тут.

Каментары2

  • Адумайцеся
    24.04.2026
    Навошта марнаваць грошы на гэтыя раскошныя будынкі? Вы ўяўляеце, колькі каштуе атапіць зімой такі гмах?
    Няўжо нельга зняць 3 звычайныя хаты для гэтых дзесяці чалавек і не марочыць людзям глузды? Дайце людзям магчымасць і матывацыю ЗАРАБЛЯЦЬ!!!
  • Рыэлтар))
    24.04.2026
    Так-так, ведаем мы гэтых рыэлтараў)))

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»11

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах7

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»11

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць