Здарэнні22

Былы намеснік гендырэктара «Нафтана» прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі

У Віцебскім абласным судзе 1 снежня пастаноўлены прыгавор па справе былых службовых асоб Наваполацкага ААТ «Нафтан».

Як паведаміла начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці аблсуда Наталля Платоненка, былы гендырэктар па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні «Нафтана» абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 КК, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 424 КК, ч. 3 арт. 430 КК (злоўжыванне ўладай, замах на злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), былы начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі прадпрыемства — ч. 3 арт. 424 КК, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 424 КК, ч. 3 арт. 430 КК, былы начальнік аддзела камплектацыі ААТ «Нафтан» — ч. 3 арт. 424 КК, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 424 КК, ч. 2 арт. 430 КК, ч. 3 арт. 430 КК.

Нагадаем, паводле дадзеных следства, намеснік гендырэктара і двое яго падначаленых у мэтах атрымання матэрыяльнай выгады ў чэрвені 2011 года ўвайшлі ў злачынную змову з трыма прадстаўнікамі камерцыйных структур. Сутнасць супрацьпраўнай дзейнасці заключалася ў атрыманні хабараў за аказанне дапамогі ў заключэнні кантрактаў з ААТ «Нафтан».

Пры заключэнні аднаго з кантрактаў у лютым 2013 года абвінавачваныя мелі намер атрымаць пасля ажыццяўлення здзелкі больш за 900 тыс. еўра, аднак не змаглі давесці свой злачынны намер да канца, бо былі затрыманыя аператыўнымі супрацоўнікамі МУС.

Усяго ж у выніку заключаных кантрактаў па неабгрунтаваным кошце ААТ «Нафтан» быў нанесены ўрон больш чым на 46 млрд рублёў, а сума хабараў службовым асобам склала больш за 240 тыс. еўра.

Падчас папярэдняга расследавання прынятыя следствам меры далі магчымасць пакрыць нанесеную прадпрыемству шкоду на суму больш за 38 млрд рублёў.

Галоўнага фігуранта па сукупнасці злачынстваў суд прыгаварыў да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама звязаныя з правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін пяць гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Другому фігуранту прызначана дзевяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама звязаныя з правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін пяць гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Трэцяму — сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, а таксама звязаныя з правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін пяць гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суд пастанавіў спагнаць на карысць ААТ «Нафтан» з трох абвінавачваных у салідарным парадку ў якасці кампенсацыі шкоды, нанесенай злачынствам, 2,182 млн рублёў (дэнамінаваных).

На карысць дзяржавы абвінавачваныя павінны выплаціць больш за 400 тыс. рублёў. Найбольшую суму — каля 208 тыс. рублёў — былы намеснік гендырэктара.

Прысуд законную моц не набыў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў Вярхоўным судзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць