Грамадства44

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева

Чырвоныя лініі выразна вызначыў Аляксандр Лукашэнка, сказаў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта.

«Чырвоныя лініі былі выразна вызначаны нашым прэзідэнтам. Гэта — наша мяжа», — сказаў Сакрэта ў інтэрв’ю RT, каментуючы папярэджанні ўкраінцаў самім прыбраць рэтранслятары для расійскіх дронаў у Беларусі.

Сакрэта папярэдзіў пра непазбежную рэакцыю Мінска на любыя варожыя дзеянні. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая даць рашучы адказ з задзейнічаннем усіх наяўных сіл і сродкаў.

«Калі мяжа будзе без дазволу або з агрэсіяй перасечана, мы адкажам з прымяненнем усяго нашага патэнцыялу», — заявіў намеснік міністра.

Дыпламат дадаў, што і ўкраінцы ведаюць пра гэта.

Пасля заяў Зяленскага пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і пагроз, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь нібыта мае ўсе неабходныя сродкі для абароны. Ён таксама дадаў, што жыхары Гомельскай вобласці не павінны хвалявацца на гэты конт.

Таксама Лукашэнка заяўляў, што да яго прыязджалі прадстаўнікі Зяленскага, і ён папрасіў данесці да Кіева, што ў выпадку ўцягвання Беларусі ў ваенны канфлікт характар вайны адразу зменіцца.

Акрамя таго, Лукашэнка нечакана даў указанне памежнікам дазволіць украінцам перасякаць мяжу для збору грыбоў і ягад на прыгранічнай тэрыторыі Беларусі.

Каментары4

  • %
    29.06.2026
    Вось каму патрэбны гэтыя плявузганьні ваяўнічыя, акрамя [Рэд. Выдалена] Сіманяніхі і маскавітам !? Можа вы нечым і стрэльніце, не выключаю. Але ж і Беларусь раздзяўбуць на нуль, ваякі [Рэд. Выдалена].

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    29.06.2026
    Фу, б.я.
  • Спадар
    30.06.2026
    А якія сродкі маюцца? Расейцам амаль усе бтр аддалі, уралы аддалі, танкі адлалі.... Чым стрвляць будзеце?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць