Грамадства99

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы

Яны будуць неадкладна высланыя з краіны.

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы, паведамляе DW Беларусь са спасылкай на Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы.

Затрыманыя грамадзяне Беларусі і Украіны будуць неадкладна высланыя з краіны. Іх імёны не раскрываюцца.

Паводле звестак спецслужбы, затрыманыя «мелі сувязі ў Расіі і Беларусі» і з восені 2025 года вербавалі і аплачвалі ўдзел у дэманстрацыях украінскіх бежанцаў у Польшчы.

Як сцвярджае ABW, грошы на гэта паступалі з Расіі. На думку спецслужбы, мэтай было паўплываць на бежанцаў для «прасоўвання палітычных лозунгаў».

«Каб ініцыяваць пратэсты, выкарыстоўваліся тэмы, якія выклікаюць моцныя эмоцыі, у тым ліку інфармацыя пра карупцыйныя скандалы і актуальныя падзеі ва ўнутранай палітыцы Украіны», — удакладняюць у спецслужбе.

Затрыманні адбыліся ў Варшаве, Уроцлаве, Кракаве, Закапанэ і Быдгашчы.

«Гэта прыклад дзеянняў, якія не дасягаюць парога класічнай агрэсіі, але накіраваныя на падрыў грамадскага даверу, распальванне напружанасці і выкарыстанне людзей, што ратуюцца ад вайны, як інструмента расійскіх аперацый уплыву», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары9

  • Bolszewicy do domu
    29.06.2026
    Рэтранслятар пагрозы,

    > Беларусы і ўкраінцы працавалі ў Польшчы на Расію
    > "беларусафобія"

    Тыповая мужыцкая простанародная логіка.
  • Хлоп-у ў лоб
    29.06.2026
    Bolszewicy do domu ,

    Правалена чаргова спроба перавесці стрэлкі на "дрэнны народзец" ад чарговага праплачанага бота.

    Яны сваё атрымалі, вы таксама атрымаеце.
  • Ах-хааааа
    29.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць