Грамадства22

Міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў расьсьледаваньні выбуху

Калі вы сталі сьведкамі выбуху, ці знаходзіліся на гала-канцэрце да ці пасьля гэтага інцыдэнту і вам вядомыя нейкія дэталі, а таксама калі ў вас ёсьць нейкія меркаваньні на гэты конт...

Менская міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў расьсьледаваньні выбуху ў ноч на 4 ліпеня, а таксама ў высьвятленьні асобаў, якія маюць дачыненьне да гэтага злачынства.

"Калі вы сталі сьведкамі выбуху, ці знаходзіліся на гала-канцэрце да ці пасьля гэтага інцыдэнту і вам вядомыя нейкія дэталі, а таксама калі ў вас ёсьць нейкія меркаваньні на гэты конт, ці вы валодаеце фота ці відэакадрамі зь месца падзей, просім вас зьвярнуцца ў ГУУС Менгарвыканкаму", — гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце ГУУС Менгарвыканкаму. Канфідэнцыйнасьць і ўзнагароджаньне гарантуюцца.

Апублікаваныя тэлефоны для кантактаў: 227-21-24, 227-44-19, 227-27-12, 200-60-36, 229-40-92 ці 102; электронны адрас: [email protected].

Паводле дадзенага факту заведзена крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 (вельмі зламыснае хуліганства).

Рыхтуюцца фотаробаты меркаваных злачынцаў.

Паводле апошніх зьвестак, у бальніцах гораду працягвае знаходзіцца 40 чалавек, што пацярпелі ў выніку выбуху. Усяго, паводле зьвестак ГУУС, пацярпелі каля 50 грамадзян. Стан траіх ацэньваецца як цяжкі. Век пацярпелых – ад 13 да 78 гадоў. Ад выбуху таксама пацярпелі тры супрацоўнікі міліцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць