Эканоміка1818

Найлепшага прадпрымальніка выбіралі на «дні нараджэння Румаса» і з удзелам Макея

Пераможцам нацыянальнага этапа конкурсу «Прадпрымальнік года» па версіі аўдытарскай кампаніі EY («Эрнст энд Янг») стаў саўладальнік гродзенскай фабрыкі «Контэ Спа» Валянцін Байко. Пра тое, што засталося за кадрам конкурсу, — у матэрыяле TUT.BY.

Валянцін Байко

Конкурс «Прадпрымальнік года» праводзіцца кампаніяй EY на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўні у 145 гарадах 60 краін з 1989 года. Ён закліканы вылучыць прадпрымальнікаў, якія стварылі і ўзначалілі паспяховы бізнэс, які дынамічна развіваецца. Першы раз конкурс прайшоў у Беларусі ў 2014 годзе, і тады пераможцам нацыянальнага этапа стаў старшыня Савета дырэктараў Epam Systems Аркадзь Добкін.

Праз два гады ў фінал беларускага этапа конкурсу выйшлі 18 бізнэсменаў. У параўнанні з 2014 годам колькасць лаўрэатаў вырасла на 60%. Зрэшты, у кулуарах людзі нярэдка задаваліся пытаннем наконт мэтазгоднасці ўключэння некаторых кандыдатур. Занадта рознакалібернымі былі бізнэсмены як па маштабе, так і па гісторыі поспеху. Арганізатары пашырэнне кола прэтэндэнтаў тлумачылі жаданнем зрабіць конкурс яшчэ больш дэмакратычным у вачах бізнэсменаў, каб яны не баяліся ў ім удзельнічаць. «Вы захапляеце, і ваш прыклад хочацца пераймаць, і на вас свядома ці падсвядома хочацца раўняцца. Таму так важная ваша публічнасць і так важны гэты конкурс. Гэта трэба нават не столькі вам, колькі вашай камандзе і Беларусі. Вы задаяце тон, што на вас раўняюцца новыя прадпрымальнікі», — сказаў упраўляючы партнёр EY у Беларусі Павел Лашчанка ва ўступнай прамове.

Самым высокапастаўленым госцем урачыстай цырымоніі стаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як сцвярджаюць арганізатары, «за ўдзел у конкурсе не трэба было плаціць», а толькі «інвеставаць свой час». Запрашэнне было накіравана «больш за 150 чалавек». Аднак некаторыя бізнэсмены аказаліся «капрызнымі і непублічным». А іншыя «пабаяліся, што могуць не выйграць».

Журналісты выказалі здагадку, што нежаданне бізнэсу свяціцца звязана з хваляй арыштаў прадпрымальнікаў, якая нядаўна пракацілася ў Беларусі. Аднак у афіцыйных прамовах гэтая версія не знайшла водгуку.

Акрамя гендырэктара «Зубр Капітал», саўладальніка «Атлант-М» Алега Хусаенава (на фота), у склад журы ўвайшлі кіраўнік партала TUT.BY Юрый Зісер, старшыня праўлення «Банк ВТБ (Беларусь)» Уладзімір Іваноў, гендырэктар «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Навіцкі і кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас.

У ходзе прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да фіналу конкурсу, Лашчанка звярнуў увагу, што дзелавы клімат у Беларусі дастаткова стабільны, але пры гэтым чаканні бізнэс-супольнасці шмат у чым залежаць ад двух падзей. Першае — прыцягненне крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, атрыманне якога анансуецца ўжо каля года. «Да канца года, напэўна, гэтае пытанне не будзе вырашанае», — сказаў Лашчанка. Пры гэтым ён заклікаў чыноўнікаў «не педаляваць абяцанні» па тэрмінах падпісання пагаднення.

Другая падзея — перамовы Беларусі і Расіі па адчувальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. «Трэба дамаўляцца са сваім галоўным эканамічным партнёрам па пытаннях, якія пастаўленыя. На маю прыватную думку, перамовы трохі зацягнуліся», — рэзюмаваў Лашчанка.

Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас, у сваю чаргу, даў абнадзейлівы сігнал для бізнэсу. На гэтым тыдні ўрад ухваліў прыцягненне пазыкі Сусветнага банка на 40 млн даляраў на падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу. Акрамя таго, у рамках гэтай ініцыятывы плануецца зніжэнне стаўкі па рублёвых крэдытах.

Павел Лашчанка (злева) і Сяргей Румас

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў-2016 адбылася 1 снежня ў Мінску. У гэты дзень 47 гадоў споўнілася Сяргею Румасу, які з'яўляецца старшынёй журы конкурсу. Пасля анонсу дня нараджэння банкір атрымаў шматлікія віншаванні. Вядучы цырымоніі нават пажартаваў на гэты конт: «Калі спытаюць, дзе ты быў сёння ўвечары, то можна смела адказваць, што на дні нараджэння Румаса».

Спачатку журы вызначыла пераможцаў у пяці намінацыях. Узнагароду за «Імклівы рост» атрымаў кіраўнік ІТ-кампаніі «Вайзар Геймз» Сяргей Бруй. Пераможцам у намінацыі «Бізнэс высокіх тэхналогій» стаў уладальнік «Адані» (спецыялізацыя — вытворчасць нізкадознага абсталявання для сканавання чалавека) Уладзімір Лінёў. Прыз у намінацыі «Міжнародны бізнэс» дастаўся заснавальніку «Полімайстра» (стварэнне прыбораў радыяцыйнага кантролю) Людмілы Антонаўскай. Кіраўнік групы кампаній «А-100» (сетка АЗС, жылая і камерцыйная нерухомасць) Аляксандр Цэнцер першынстваваў у намінацыі «Бізнэс асяроддзя пражывання». Спецыяльны прыз журы атрымала Ірына Цярэшчанка, гаспадыня салонаў прыгажосці «Ітэйра» і буйны дыстрыб'ютар касметыкі. Саўладальнік «Контэ Спа» Валянцін Байко перамог у намінацыі «Рэгіянальны лідар» і быў названы «Прадпрымальнікам года — 2016» у Беларусі па версіі EY.

Валянцін Байко сказаў, што дзякуючы конкурсу «пазнаёміўся з цікавымі людзьмі, раней пра якія чытаў толькі ў прэсе». Бізнэсмен убачыў, што «грамадства і свет мяняюцца, што адбываецца змяненне ў свядомасці людзей. І маладое пакаленне ў нейкіх рэчах становіцца лепшым, чым папярэдняе, яно думае па-іншаму, яно па-іншаму глядзіць на свет, яно дабрэйшае, яно знаходзіць іншыя інструменты не толькі для бізнэсу, але і для жыцця». «І гэта дае надзею на тое, што бізнэс існуе не толькі дзеля грошай, але і для таго, каб рабіць свет лепшым. Я перакананы ў тым, што мы — бізнэсмены, можам на гэта ўплываць», — падсумаваў Байко, які прадставіць Беларусь на міжнародным фінале ў Манака ў чэрвені 2017 года.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі41

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

Ноччу па ўсёй Беларусі бачылі паўночнае ззянне ШМАТ ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі41

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць