Ліўні і вецер справакавалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Германіі найбуйнейшую паводку з 2006 года, паведамляе ВВС.
У выніку затапіла вуліцы гарадоў, некаторыя машыны аказаліся ў вадзе. Сур'ёзна пашкоджаныя многія закусачныя і прылаўкі вулічных гандляроў, аднак сярод людзей ахвяр і пацярпелых пакуль няма.
Ад паводкі пацярпелі гарады і населеныя пункты — ад Кіля да курортнай выспы Узедам ля мяжы з Польшчай. Мацней за ўсё затапіла гарады Ростак і Штральзунд, у партовым горадзе Вісмар зафіксаваны ўзровень вады на 1,83 м вышэй за нармальны.
Паводкі адбываюцца ў Германіі рэгулярна, але звычайна яны прыпадаюць на вясну, а камунальныя службы паспяваюць падрыхтавацца да іх і хутка справіцца з наступствамі.
Аднак паводка ў 2006 годзе стала выключэннем з правілаў. Асабліва цяжкай была сітуацыя на ўсходзе краіны. Узровень вады ў рацэ Эльба вырас да адзнакі ў 7,5 м. У выніку давялося эвакуяваць 25 тысяч жыхароў Дрэздэна і прыгарадаў.
Каментары