Здарэнні5252

У Гданьску збілі беларуса — у яго разрыў селязёнкі і пералом рэбраў

Аляксандр родам з Мінска. У Гданьску мужчына жыве ўжо шэсць гадоў. 31 кастрычніка беларус вяртаўся дадому праз лесапаркавую зону, але сустрэў незнаёмца, які жорстка збіў яго. З пераломам рэбраў і разрывам селязёнкі Аляксандра шпіталізавалі. Ён распавёў Most, што адбылося.

Следства па справе Аляксандра яшчэ ідзе. Яго гісторыю журналісты прыводзяць толькі з яго слоў і на падставе медыцынскіх дакументаў, якія ёсць у распараджэнні рэдакцыі.

«Выбар быў невялікі: быць з пераламанымі рэбрамі або з перабітай сківіцай»

31 кастрычніка Аляксандр з сябрамі адзначаў Хэлоўін. Пасля вечарынкі яго абяцаў адвезці дадому таварыш, але ў выніку за руль той сесці не змог, таму мужчыну прыйшлося дабірацца самастойна.

— Я вырашыў скараціць дарогу. Бо калі ісці па цэнтральнай асветленай дарозе, выходзіла паўтары гадзіны шляху, а калі праз лесапарк — значна хутчэй, — распавядае ён.

Тэлефон Аляксандра разражаўся. Ён вырашыў патэлефанаваць жонцы, каб паведаміць, што хутка будзе дома.

— У плэйлісце ў мяне якраз была ўкраінская песня. Я прысеў на сцежку, закурыў цыгарэту і стаў слухаць музыку. У нейкі момант я ўбачыў, што на мяне ідзе паляк з крыкамі: «Якія ў цябе праблемы?»

Не чакаючы адказу, незнаёмец пачаў збіваць беларуса. Аляксандр кажа, удары былі вельмі моцнымі.

— Калі я спрабаваў закрыць свой твар ад удараў, ён біў мяне па спіне… выбар у мяне быў невялікі: быць з пераламанымі рэбрамі або з перабітай сківіцай. Я спрабаваў супакоіць яго і пытаўся ў яго: «За што?» Ён мне адказваў, нібыта я за ім сачыў і глядзеў, што ён рабіў у кустах са сваёй дзяўчынай. Але гэта не так. У лесапарку было вельмі цёмна, і я наогул нікога не бачыў!

«Здыхай тут!»

Аляксандр распавядае, што папрасіў нападніка выклікаць яму хуткую, а самому проста ўцячы. Але той быў непахісны:

— Ён мне адказаў: «Здыхай тут!» А потым пачаў казаць, што ў мяне ў краіне вайна і я павінен ісці ваяваць. Але я [тлумачыў, што я] беларус, не ўкраінец. Тады ён пачаў мяне пытацца, чаму я слухаў украінскую музыку. І з новай сілай працягнуў мяне збіваць…

У гэты час, успамінае Аляксандр, нападніка па імені паклікала дзяўчына. Так мужчына даведаўся, як завуць яго крыўдзіцеля — Патрык. Гэта адзінае, што на дадзены момант вядома Аляксандру.

Тады нападнік сышоў. Але паколькі выхад з лесапарку быў толькі адзін, Аляксандр пайшоў тым жа шляхам. Мабыць, Патрыку гэта не падабалася. Аляксандр кажа, што той перыядычна вяртаўся да яго і наносіў удары.

— На адным з скрыжаванняў, якія мы праходзілі, былі камеры відэаназірання. Гэта дае нейкую надзею, што ягоная асоба будзе ўстаноўленая, — звяртае ўвагу Аляксандр.

Спрабаваў адабраць тэлефон з фотаздымкамі, якіх не было

Калі ўсе ўдзельнікі канфлікту выйшлі з лесапарку, у аднаго з адміністрацыйных будынкаў нападнік зноў падбег да Аляксандра і паспрабаваў адабраць тэлефон.

— Ён крычаў, што я нібыта здымаў яго з дзяўчынай і патрабаваць выдаліць усе фота! Але мой тэлефон быў разраджаны, што я мог на яго фатаграфаваць? Ён мяне не чуў і працягваў біць, пакуль з будынка не выйшаў ахоўнік. Ён пачаў крычаць, што выкліча паліцыю, і гэты Патрык хутка ўцёк…

Аляксандр папрасіў ахоўніка выклікаць хуткую. Медыкі, якія прыехалі, агледзелі мужчыну і адвезлі яго ў бальніцу. Ужо там зрабілі рэнтген, па выніках якога стала вядома, што ў беларуса зламанае рабро. Акрамя таго, мужчыну дыягнаставалі разрыў селязёнкі, яе давялося выдаліць.

Адразу папрасіў выклікаць паліцыю

Ужо ў бальніцы Аляксандр запатрабаваў запрасіць паліцыю, каб напісаць заяву. Але яму патлумачылі, што мужчына знаходзіцца пад абязбольвальным прэпаратам, у складзе якога ёсць марфін.

— У такім стане мне нельга [было] даваць паказанні, бо я павінен быць у яснай свядомасці, — тлумачыць Аляксандр.

Аднак, як вынікае з медыцынскіх дакументаў, персанал бальніцы праінфармаваў паліцыю аб тым, што здарылася. Таму ў адзін з дзён супрацоўнік прыйшоў узяць паказанні. Тады Аляксандру ўжо не калолі наркатычны прэпарат. Але якраз тады яны з жонкай выйшлі ненадоўга са шпіталя-мужчына кажа, што адлучыўся хвілін на 15.

Прадстаўнік паліцыі пакінуў мужчыну позву. 12 лістапада яго чакаюць у камісарыяце для дачы паказанняў. Аляксандра ўжо выпісалі з бальніцы.

Каментары52

  • Каму мы патрэбныя?
    12.11.2024
    Я ўсё разумею, але, прабачце, нават у Расеі ніколі не білі беларусаў за нацыянальнасць. І ніколі не патрабалі дэпартацыі беларусаў, у адрозненні ад польскіх нацыяналістаў, якія нас (і асабліва ўкраінцаў) проста адкрыта хэйцяць.
  • Хрыч
    12.11.2024
    Приезжайте к нам еще )
  • BumBum
    12.11.2024
    у любой краіне ты будзеш выхватываць, калі выглядаеш як лох і паводзіш сябе як лох. такія законы жыцця. нічога ўнікальнага і спецыфічнага менавіта для Польшчы тут няма. мяне за час жыцця ў Польшчы ніхто ні разу не зачапіў па нацыянальнай прыкмеце.

    нападніка не апраўдваю

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →