У Сальвадоры, які займае адно з першых месцаў у свеце па колькасці забойстваў, упершыню са студзеня 2015 года за дзень не быў забіты ніводны чалавек.

Дырэктар нацыянальнай паліцыі Говард Кота заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі, што за папярэдні дзень не паступіла ніводнага паведамлення пра забойства.

Апошні раз такое здаралася ў гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне, які пакутуе ад бандыцкіх канфліктаў 22 студзеня 2015 года, піша Асашыэйтэд прэс. Яшчэ адзін дзень без забойстваў здарыўся ў 2013 годзе, а ў 2012 г. было цэлыя два дні, калі ніхто не быў застрэлены.

У Сальвадоры жывуць прыкладна 6 млн чалавек. У 2016 годзе ў сярэднім адбывалася 14,4 забойства ў дзень.

Пік гвалту быў зафіксаваны ў 2015 годзе, калі на 100 тыс. жыхароў прыходзілася 104 забойствы. Гэта быў самы высокі паказчык у свеце сярод краін, у якіх не вядуцца баявыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?