Пад снежнымі заваламі, што накрылі гатэль Rigopiano ў горадзе Фарындола ў Італіі знойдзеныя выжылыя. Ратавальнікі спрабуюць дабрацца да іх і дастаць на паверхню, паведамляе італьянскае выданне Repubblica.
Reuters.com
Для аказання дапамогі выратавальным службам у ратаванні на месца работ вылецелі верталёты з неабходным абсталяваннем.
Як паведаміў прадстаўнік выратавальных службаў Вальтэр Мілан, абстаноўка ў гарах застаецца складанай. У той жа час, надзеі знайсці новых выжылых застаюцца. «Тэарэтычна, нават у такіх умовах надвор'я. Калі людзі знаходзяцца ў «паветраных кішэнях» у снезе можна выжыць 2-3 дня. Хоць гэта вельмі цяжка», - заявіў Мілан.
Лавіна накрыла будынак гатэля 18 студзеня. У выніку каля 30 чалавек прапалі без вестак. Пры правядзенні пошукава-выратавальных работ ужо ўдалося знайсці целы трох загінулых.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)