Свет33

Амерыканскі штат загадаў вывесіць у кожным класе 10 біблейскіх прыказанняў

На бачным месцы і вялікімі літарамі.

Джэф Лэндры. Фота: Michael Johnson/The Advocate via AP, Pool, File

Луізіяна на поўдні ЗША стала першым з амерыканскіх штатаў, дзе законам загадана вывесіць у кожным навучальным класе дзесяць біблійных прыказанняў — на бачным месцы і буйнымі літарамі, піша Бі-бі-сі

Закон у сераду падпісаў губернатар Луізіяны, рэспубліканец Джэф Лэндры. У тэксце закона біблійныя прыказанні названыя «дакументам фундаментальнага значэння для нашага штата і ўладаў краіны».

«Калі вы хочаце паважаць прынцып вяршэнства закона, то трэба пачынаць з таго, хто даў першапачатковы закон, гэта значыць з Майсея», — заявіў губернатар пры падпісанні.

Новы закон не проста патрабуе вывесіць у класах тэкст дзесяці старазапаветных законаў, але і апісвае, як ён павінен выглядаць: яны павінны быць у цэнтры, надрукаваныя буйным, лёгка чытаным шрыфтам, а плакат з імі павінен быць памерам не менш чым 11 на 14 цаляў (28 на 35,5 см).

Акрамя таго, тэкст Дэкалогу павінен суправаджацца тлумачэннем з чатырох абзацаў, у якім гаворыцца, што біблійныя запаветы з'яўляюцца важнай часткай сістэмы публічнай асветы ў ЗША ўжо амаль тры стагоддзі.

Прадпісанне вывесіць дэкалог тычыцца школ і іншых навучальных устаноў, што фінансуюцца штатам Луізіяна, — прыватным школам улады штата сваю волю навязваць не сталі.

Такія праекты законаў у апошні час былі ўнесены рэспубліканцамі яшчэ ў некалькіх штатах, дзе яны знаходзяцца ва ўладзе, у тым ліку ў Тэхасе, Аклахоме і Юце.

Амерыканская прэса мяркуе, што гэты закон аспрэчаць праваабарончыя арганізацыі, якія лічаць, што ён супярэчыць прынцыпу аддзялення царквы ад дзяржавы, замацаванаму ў першай папраўцы да Канстытуцыі ЗША.

У гісторыі ЗША ўжо былі шматлікія судовыя цяжбы з нагоды вывешвання дзесяці запаветаў у грамадскіх установах: школах, судах або паліцэйскіх участках.

У 1980 годзе, напрыклад, Вярхоўны суд адмяніў закон штата Кентукі, які прадпісваў вывешваць запаветы ў школах.

Мінімальнай большасцю, пяць суддзяў супраць чатырох, суд пастанавіў, што гэта патрабаванне носіць відавочна рэлігійны характар і свецкі заканадаўчы орган не павінен выдаваць такія законы.

Вярхоўны суд, у прыватнасці, адзначыў, што акрамя бясспрэчных у сучасным свеце патрабаванняў «не забі» і «не крадзі», Майсеевы запаветы ўтрымліваюць і патрабаванні пакланяцца канкрэтнаму адзінаму Богу і, напрыклад, выконваць шабат.

Каментары3

  • Беньямін
    20.06.2024
    Рука сіянізму?
  • Так держать
    20.06.2024
    Горячо одобряю.
  • Неяк так
    20.06.2024
    Хто не жадае чытаць сваёй мовай біблію, той заўтра будзе чытаць арабскімі літарабі арабскі каран

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?2

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе2

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы2

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню6

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

Другі энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі з-за спрацоўвання сігналізацыі2

У Зімбабвэ жанчына выкрала і згвалтавала былога каханка, каб развеяць вядзьмарства4

Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў4

У Германіі рыхтуюць скарачэнні сацыяльных выплат: беспрацоўныя жывуць лепш за тых, хто працуе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?2

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць