Эканоміка66

Трыумф Жабінкі і правал Шаркаўшчыны — топ самых багатых і бедных раёнаў Беларусі

Снежань — традыцыйна самы багаты месяц для беларусаў. Лічбы вырастаюць за кошт прэмій, а ў студзені адкатваюцца да ранейшага ўзроўню.

Паводле падлікаў Белстата, сярэдні заробак у краіне ў снежні 2016 года дасягнуў 801,6 рубля. Але больш за гэтыя грошы зарабляюць толькі ў пяці буйных гарадах і ў пяці раёнах краіны.

Найлепшы дабрабыт па-ранейшаму ў Салігорскім раёне, заробкі нават вышэй, чым у сталіцы.

Звяртае на сябе ўнікальны скачок зарплаты ў Жабінкаўскім раёне — за месяц мясцовыя работнікі пабагацелі на 30%! У выніку тамтэйшыя заробкі сталі найлепшымі па-за прысталічным рэгіёнам.

Што да самых бедных, на дне застаецца Шаркаўшчына і суседнія раёны Віцебшчыны. Разам з тым Белстат дэкларуе, што ў краіне не засталося рэгіёнаў, дзе зарабляюць менш за 440 рублёў.

Топ-15 самых багатых раёнаў

  1. Салігорскі — 1293,5
  2. Мінскі — 977,1
  3. Дзяржынскі — 847,9
  4. Жабінкаўскі — 815,2
  5. Рэчыцкі — 814
  6. Гродзенскі — 801,1
  7. Смалявіцкі — 774
  8. Мазырскі — 757,9
  9. Нясвіжскі — 741,6
  10. Светлагорскі — 715,6
  11. Лагойскі — 705,4
  12. Бярозаўскі — 704,6
  13. Барысаўскі — 684,8
  14. Жлобінскі — 681,5
  15. Астравецкі — 680,2

Топ-7 самых багатых гарадоў

  1. Мінск — 1151,8
  2. Наваполацк — 903,7
  3. Брэст — 841,2
  4. Жодзіна — 824,4
  5. Гродна — 802,7
  6. Гомель — 756
  7. Магілёў — 755,8

Топ-7 самых бедных раёнаў

  1. Шаркаўшчынскі — 440,6
  2. Мёрскі — 467,8
  3. Лоеўскі — 470,9
  4. Ушацкі — 482
  5. Сенненскі — 486,3
  6. Кармянскі — 490,2
  7. Бешанковіцкі — 493,2

Каментары6

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць