Усе сабраныя па дэкрэце №3 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства» сродкі павінны накіроўвацца выключна на ўтрыманне дзяцей. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.

«Усе плацяжы, каб нас не папракалі, павінны застацца ў мясцовых бюджэтах. Не ў абласных, а ў раённых. І гэтыя грошы выключна да капейкі павінны быць накіраваны на ўтрыманне дзяцей. Толькі дзецям!» — падкрэсліў ён.

«І самае галоўнае — кожны кіраўнік раёна на сесіі раённых і гарадскіх саветаў павінен даць справаздачу да капейкі, на якія мэты ён выдаткаваў гэтыя грошы. Ці гэта дзіцячы сад, або дзіцячы дом, ці каму-небудзь дапамаглі, купілі нешта, накармілі, напаілі і гэтак далей. Выключна на дзяцей. і не дай бог, хоць адна капейка пойдзе на іншыя мэты — рамонт дарог, кватэр…» — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?