Грамадства1212

Яшчэ адна справа за рэпост: інвалід з-пад Светлагорска «распаўсюдзіў» экстрэмісцкія матэрыялы

За адзін клік у мужчыны ўжо канфіскавалі тэлефон плюс пасля суда, хутчэй за ўсё, пакараюць штрафам.

49 гадовы Аляксандр Рабец з Парычаў (пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці) яшчэ ў студзені рэпостнуў артыкул суполкі Укантакце «Рэвалюцыйнае дзеянне». Артыкул быў прысвечаны акцыі анархістаў у Гомелі: былі вывешаныя плакаты на выездах з горада з надпісамі «У новы год з новымі падаткамі» і «Падаткі. Беспрацоўе. Павышэнне цэн. З Новым Годам».

Рэпостнуў і рэпостнуў. Увогуле, на старонцы Рабца шмат рэпостаў — ён інвалід 1-й групы, не можа хадзіць. Не працуе, жыве за пенсію па інваліднасці.

«Ляжу ў ложку, з тэлефона ўвесь час у інтэрнэце», — кажа мужчына.

Але ж 8 сакавіка да Рабца завітаў участковы міліцыянт — менавіта наконт таго рэпосту. Высветлілася, што тая анархісцкая суполка і паведамленні ў ёй унесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у РБ і заблакаваныя для доступу ў РБ.

«Прыйшоў участковы. Кажа, нібыта нейкі маёр ажно з Мінска, з крымінальнага вышуку даў яму каманду, — распавёў «Нашай Ніве» Рабец. — Склалі пратакол на мяне».

Акрамя таго, участковы канфіскаваў прыладу, з якой быў зроблены перадрук — мабільнік Аляксандра.

«Ну і паведаміў, што справа перадаецца ў суд», — кажа Рабец.

Цяпер мужчыну пагражае адміністратыўная адказнасць — ад 10 да 50 базавых. То бок, ад 230 да 1150 рублёў. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!6

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!6

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць