Грамадства2121

У лідара баранавіцкіх прадпрымальнікаў праводзяць вобшук па справе аб паклёпе: ён скардзіўся, што ў райвыканкаме п'юць 

У Баранавічах адбываецца вобшук у доме сям'і Чарнавусаў.

Мікалай Чарнавус-старэйшы, фота Intex-Press.

Бацька і сын Чарнавусы — мясцовыя актывісты. Старэйшы Мікалай — лідар баранавіцкіх прадпрымальнікаў, адзін з ініцыятараў сходу «абураных беларусаў» у горадзе. 

Міліцыя прыехала да іх сёння, што шукаюць — невядома. 

«Мяне забралі з работы і толькі каля веснікаў хаты паказалі пастанову на вобшук. Справа ў «паклёпе».

Некалі я зайшоў у райвыканкам, а там пустыя кабінеты — няма нікога. Толькі за аднымі дзвярыма гоман стаіць. Я зайшоў — яны там п'юць, у працоўны час! Пазваніў у міліцыю, яны ўсіх гэтых чыноўнікаў забралі на агляд на наяўнасць алкаголю. Але там вынікі аказаліся — 0 праміле.

Я яшчэ і Лукашэнку ліст напісаў з гэтай нагоды, а чыноўнікі на мяне за гэта заяву напісалі за паклёп (максімальнае пакаранне — да трох гадоў абмежавання волі). Вось цяпер у рамках гэтай крымінальнай справы і праводзіцца вобшук. Ужо гадзіну глядзяць, нічога не знайшлі, што трэба знайсці — яны і самі не ведаюць, здаецца», — патлумачыў сітуацыю Мікола Чарнавус-старэйшы. 

Ён жыве з сынам у адным доме, але на розных паверхах. 

Сына пакуль што няма, адамкнуць другі паверх не атрымліваецца, таму міліцыя прывезла чалавека з ЖЭСа, каб ламаць дзверы. 

«Магчыма, падкінуць нам штосьці хочуць, ці проста знайсці штосьці такое, што ў іх вачах будзе выглядаць, як кампрамат. Пакуль не ведаю, паглядзім, — сказаў «Нашай Ніве» Мікола Чарнавус-малодшы. — Магчыма, бацьку хочуць ізаляваць перад акцыямі, запланаванымі на май».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць