Вайна1313

Блогера Золкіна, які браў скандальнае інтэрв'ю ў Бабарыкі, мабілізавалі

Украінскі блогер Уладзімір Золкін, які стаў вядомым дзякуючы інтэрв’ю з расійскімі вайскоўцамі, мабілізаваўся ва Узброеныя сілы Украіны. Пра гэта ён сам расказаў выданню «Детектор медіа».

Уладзімір Золкін у вайсковай форме

У войска Золкін пайшоў яшчэ ў красавіку. Ён прайшоў базавую агульнавайсковую падрыхтоўку, а цяпер служыць у 91‑м асобным супрацьтанкавым батальёне ва ўзводзе радыёэлектроннай разведкі. Яго пасада — аператар. Цяпер блогер знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці.

Фотаздымак у вайсковай форме Золкін апублікаваў толькі цяпер. Паводле яго слоў, раней ён не хацеў раскрываць факт службы, пакуль не выехаў на баявыя пазіцыі. Сваю мабілізацыю блогер пракаментаваў словамі: «Трэба мабілізавацца ўсім».

Напярэдадні ён у іранічнай форме намякнуў на службу ў войску, размясціўшы ў сацсетках фота ў форме УСУ.

Раней вакол Золкіна ўзнікалі пытанні, звязаныя з яго вайсковым улікам. У сакавіку дэпутат Вярхоўнай Рады Яраслаў Жалезняк паведамляў, што блогера знялі з агульнага вайсковага ўліку і аформілі яму браніраванне ад Галоўнага ўпраўлення разведкі. Міністэрства абароны Украіны пацвярджала, што Золкін быў пераведзены на спецыяльны ўлік адной са спецслужбаў, аднак не ўдакладняла, якой менавіта.

Пазней, паводле інфармацыі Жалезняка, браніраванне было скасавана. Акрамя таго, Бюро эканамічнай бяспекі Украіны паведаміла пра два крымінальныя разгляды ў дачыненні да Золкіна — паводле артыкулаў аб легалізацыі маёмасці, атрыманай злачынным шляхам, і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пры гэтым падазрэнне блогеру афіцыйна не выстаўлялася.

Уладзімір Золкін стаў шырока вядомы як ва Украіне, так і па-за яе межамі тады, калі пасля пачатку поўнамашмабнай вайны з Расіяй стаў праводзіць інтэрв'ю з расійскімі ваеннапалоннымі. Калі ў снежні мінулага года частка беларускіх палітвязняў была вызваленая з выдварэннем праз Украіну, Золкін скарыстаўся з сітуацыі, каб узяць інтэрв'ю ў Віктара Бабарыкі. Тое інтэрв'ю выклікала вялікі рэзананс, бо падчас яго Бабарыка не здолеў уцямна адказаць на пытанне, чый Крым.

Каментары13

  • .
    18.08.2026
    Что ты наделал, Бабарико!
  • барадзед
    18.08.2026
    "скарыстаўся сітуацыяй"? зрабіў сваю працу
    ды і скандальнага там нічога не было
  • папраўка
    18.08.2026
    Не інтэрв'ю было скандальнае, а выказванні Бабарыкі.

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць