Грамадства2323

Уладзімір Канаплёў: Я не прыхільнік майданаў у Беларусі, але і супраць жорсткіх захадаў. Трэба дамаўляцца

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў даў вялікае інтэрв'ю газеце «Вечерний Брест». Гутарка была не толькі пра спорт, але і сацыяльна-эканамічныя праблемы Беларусі. Закранулі і акцыі пратэсту.

— Краіну ўскалыхнулі маршы «недармаедаў». Ваша ацэнка?

— Не хацеў бы доўга вялізна пра гэта разважаць. Заўважу толькі: калі прымаўся адпаведны дэкрэт, былі добрыя намеры. Але ў што яго ператварылі … Пад дзеянне дэкрэта павінна была трапіць тая частка насельніцтва, якая сыходзіла ад выплаты падаткаў. На жаль, у гэтым плане не ведаю хто, але перабраў, і туды (пад дзеянне дэкрэта.) трапілі і тыя людзі, якія па нейкіх прычынах не маглі знайсці працу або былі звольненыя і гэтак далей, і гэтак далей … атрымалася не тое. Хацелі за добрае пазмагацца, а сутыкнуліся … з тымі праблемамі, з якімі сутыкнуліся.

— У некаторых гарадах маршы разганялі, а ў Брэсце, напрыклад, да ўдзельнікаў пратэстаў выйшлі мэр, старшыня гарсавету, выслухалі так званых дармаедаў, паспрабавалі ім выказаць свой пункт гледжання. Дзе правільней паступілі?

— Да гэтых людзей, якіх вы, а не я, назвалі дармаедамі, у Мінску паспрабавалі далучыцца (і нават ўзначаліць па асобных напрамках) палітычныя праціўнікі ўлады, гэта значыць апазіцыя. Калі ўлада дзесьці памыляецца, апазіцыя заўсёды стараецца гэта выкарыстоўваць … Сталіца ёсць сталіца … Што прывяло да расхіствання ўлады ва Украіне — вы бачылі выдатна. Я таксама не прыхільнік майданаў, але я і не прыхільнік жорсткіх мер. У Брэсце, калі кіраўнікі горада і дэпутаты не пабаяліся выйсці да людзей і растлумачыць сваю пазіцыю, яны паступілі правільна … Я заўсёды аддаваў перавагу дамаўляцца, з кім бы там ні было. Мы ў невялікай краіне жывем.

— З вашага дазволу, яшчэ адно пытанне на гэтую тэму. У Расеі ўлады ў сакавіку жорстка задушылі пратэст моладзі супраць карупцыі, які арганізаваў Навальны. Дзеянні паліцыі, іх празмерная жорсткасць у многіх выклікалі абурэнне. Напрыклад, сусветна вядомы кінарэжысёр Аляксандр Сакураў на ўручэнні прэміі «Ніка» выступіў з прапановай да Дзярждумы: прыняць закон аб тым, каб не біць жанчын на масавых акцыях. Каб нельга было біць дубінкамі ўсіх жанчын, і маладых, і пажылых. Вы б як паставіліся да такой прапановы, калі яе перанесці на беларускую глебу?

- Па-першае, жанчыну біць нізка. Але з іншага боку, калі яна эмацыйна ўзбуджаная, вядзе за сабой натоўп, заводзіць яе, заклікае да кровапраліцця, трэба ж яе неяк уціхамірыць? Але толькі ў гэтым выпадку - калі ёсць пагроза жыццям іншых людзей, калі жанчына не падпарадкоўваецца законным патрабаванням. Вулічныя акцыі - гэта адмысловае асяроддзе, у натоўпу свая псіхалогія, у ёй павінны разбірацца адукаваныя спецыялісты. На гэта, як правіла, няма часу, рашэнні прымаюцца хутка, таму і магчымыя вось такія «празмернасці» … Вы думаеце, мне прыемна было глядзець па тэлевізары тыя кадры?

Каментары23

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць