Жыхара Бярозаўскага раёна асудзілі на год папраўчых работ за абліты фарбай бюст Леніна

Да года папраўчых работ і адлічэнне 15 адсоткаў з заробку за абліты фарбаю бюст Леніна ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна засуджаны Віталь Шылінец, паведамляе Радыё Рацыя.
Дзяржаўны абвінаваўца Якубец запатрабавала пакараць Шылінца па крымінальным артыкуле двума гадамі папраўчых работ з адлічэннем 25% з заробку. Паводле вырака суддзі Наталлі Вакульчык, Шылінец пакараны годам папраўчых работ з адлічэннем 15% з заробку.
Віны сваёй па крымінальным артыкуле абвінавачаны не прызнаў. Шылінец лічыць, што помнікі злачынцу Леніну не павінны стаяць на беларускіх плошчах.
Каментары