Грамадства22

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?

У эфіры АНТ было заяўлена, што ў спісе палітвязняў «Вясны» ёсць 196 чалавек, якія ўжо даўно знаходзяцца на свабодзе. Ці варта верыць гэтым словам?

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Intex-press

У сілавікоў, у адрозненне ад незалежнага грамадства, ёсць дакладныя спісы рэпрэсаваных беларусаў. Праваабаронцы ж збіраюць інфармацыю па крупінках — і пра арыштаваных, і пра сутнасць абвінавачвання, і тэрміны, і факт вызвалення чалавека. Нешта далятае адразу, нешта праз месяцы ці нават гады. Калі невядома, які тэрмін атрымаў палітвязень і ні ён, ні хтосьці з яго суседзяў ці сваякоў пра яго вызваленне не паведамляў, то чалавек павінен заставацца ў спісе палітвязняў. Гэта адзіная правільная стратэгія.

Натуральна, што за шэсць гадоў рэпрэсій назбіралася нейкая колькасць тых, хто ўжо вызвалены, але памылкова вісіць у базе. Нехта выйшаў па сканчэнні тэрміну, нехта па памілаванні (бо спісы памілаваных таксама звычайна не публікуюцца).

У красавіку 2026 года «Вясна» правяла інвентарызацыю спісу, у выніку чаго каля 100 чалавек атрымалі статус «былы палітвязень». Адпаведна, колькасць палітвязняў тады істотна скарацілася.

Гаворка фактычна ідзе пра тое, што цяпер улады правялі яшчэ адну інвентарызацыю спісу «Вясны». Сцвярджаецца, што ён павінен зменшыцца на 196 чалавек. Але ці так гэта?

Некаторыя імёны людзей, якія памылкова дагэтуль лічацца палітвязнямі, былі названыя ў эфіры АНТ, з некаторымі з іх былі запісаныя гутаркі, некалькі імёнаў удалося разгледзець на паперах, якія паказаў у кадры Ігар Тур. Няма падстаў не верыць тым паперам — гэта міліцэйскія выпіскі з датай вызвалення і інфармацыяй пра пастаноўку на ўлік.

Такім чынам, агулам у сюжэце згадваліся 13 палітвязняў.

Сем з іх пакуль што насамрэч пазначаныя на сайце «Вясны» як палітвязні. Гэта: Алена РыбакУладзіслаў ФедаровічВадзім СаскавецТаццяна ТрафімчыкВалянцін Самасюк, Андрэй КраснікАляксандр Сырыца, Сяргей Сафронаў.

Апроч таго, АНТ паведаміла пра ранейшае вызваленне яшчэ шасці чалавек, але яны і так у «Вясны» былі адзначаныя як былыя палітвязні. Гэта: Дзмітрый СіўкоУладзімір ЧмураўМіхаіл РазуванаўАлег Кекух, Аляксандр Пімашэнка.

Атрымліваецца, як мінімум гэтыя шасцёра ўваходзяць у лік 196 асобаў ад АНТ, але «Вясна» не лічыць іх цяперашнімі палітвязнямі.

Такім чынам, спіс палітвязняў «Вясны» павінен скараціцца, але ўсё ж не на 196 чалавек, а на меншую колькасць. Дакладнасць можа ўзнікнуць толькі ў сітуацыі, калі дзяржава апублікуе гэты спіс 196 чалавек, а праваабаронцы змогуць зверыць яго са сваёй базай.

Зрэшты, варта памятаць, што спіс палітвязняў няпоўны. У ім няма дзясяткаў (а можа, і сотняў чалавек), якія знаходзяцца ў СІЗА ў чаканні суда і пра якіх пакуль няма інфармацыі.

Каментары2

  • ну-ну
    13.06.2026
    Госпропаганда гордиться тем, что у них более точная информация о посаженных, скотным двором лукашенко, невинных беларусов ???
  • Ёсік
    13.06.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, беларускія праваабаронцы зьбіраюць па макулінках інфармацыю, а па крупінках зьбіраюць расейскія.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць