Моды1919

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць

Сённяшняя індустрыя моды адыходзіць ад стандартаў бездакорных укладак на карысць натуральнай, а часам і падкрэсленай нядбайнасці. Ранейшая прыкмета стомленасці ператварылася ў маніфест упэўненасці і дыстанцыявання ад штучнай дасканаласці сацсетак.

Неахайныя прычоскі сталі адной з галоўных адметнасцяў восеньскай калекцыі Prada 2026 года. Фота: prada.com

На апошніх паказах такіх модных дамоў, як Prada, Simone Rocha і Coach, гледачы маглі заўважыць незвычайную тэндэнцыю: мадэлі выходзілі на подыум з наўмысна неахайнымі, нават крыху зблытанымі валасамі. Замест ідэальна выкладзеных прычосак яны дэманстравалі валасы, якія выглядалі так, быццам іх ледзь кранулі расчоскай.

У сацыяльных сетках гэты трэнд ужо атрымаў іранічную назву «дэпрэсіўная прычоска», аднак, як сцвярджае The New York Times, для індустрыі гэта не проста выпадковы вобраз, а адлюстраванне настрояў, якія даўно выспявалі ў грамадстве.

Мадэль на паказе восеньскай калекцыі Collina Strada 2026 года. Фота: wwd.com

Стыль «нямытых валасоў» і заблытаных пасмаў актыўна прасоўваецца праз поп-культуру, ад вобраза спявачкі Charli XCX да з’яўлення актрыс Рэйчэл Зеглер і Гвендалін Крысці на Met Gala з наўмысна нерасчасанымі валасамі.

Гвендалін Крысці на Met Gala. 4 мая 2026 года. Фота: John Shearer / WireImage

Для многіх дызайнераў такая эстэтыка — спосаб зрабіць складаныя і яркія вобразы больш натуральнымі. Заснавальніца і крэатыўная дырэктарка брэнда Collina Strada Хілары Тэймар (Hillary Taymour) распавядае, што ў яе восеньскай калекцыі 2026 года, дзе выкарыстоўваліся карункі, аборкі і жывёльныя прынты, наўмысна неахайныя валасы дапамагалі змякчыць агульнае ўражанне. Паводле яе слоў, калі адзенне ўжо прыцягвае шмат увагі, занадта старанна зробленая прычоска можа выглядаць празмерна.

Восеньская калекцыя Prada 2026 года. Фота: prada.com

Пры гэтым ключавую ролю адыгрывае манера трымацца: такі вобраз будзе пераканаўчым толькі тады, калі чалавек выглядае так, нібы зусім не задумваецца пра ўласны выгляд. Крэатыўны дырэктар брэнда Attersee Ізабэль Уілкінсан Шор (Isabel Wilkinson Schor) адзначае, што папулярнасць такіх прычосак звязаная з жаданнем пазбегнуць празмернай дасканаласці і пакінуць месца для лёгкай неахайнасці, якая выглядае натуральней і жывей.

Зрэшты, сама думка, што занадта старацца дзеля бездакорнага выгляду — не надта модная, зусім не новая. У 1990‑я гады яна ляжала ў аснове эстэтыкі гранджу. Тады нямытыя валасы і падранае адзенне сталі своеасаблівай рэакцыяй на папярэднюю эпоху, калі мода была апантаная лагатыпамі, раскошай і бездакорным выглядам.

Восеньская калекцыя Simone Rocha 2026 года. Фота: simonerocha.com

Сённяшні зварот да неахайнасці можна лічыць рэакцыяй на культ «луксмаксінгу» (імкнення да максімальнай візуальнай прывабнасці) і выкарыстанне ідэалізаваных фільтраў у сацыяльных сетках.

Вядомы стыліст Гвіда Палау (Guido Palau), які працаваў над прычоскамі для паказу Prada, лічыць, што такая неахайнасць у фрызуры мае яшчэ адно значэнне. На ягоную думку, яна дазваляе пакінуць прастору для інтэрпрэтацыі і не дэманстраваць статус занадта адкрыта. Калі чалавек носіць дарагі кашаміравы світар, ён можа хацець, каб гэта заўважылі, але не адразу. Палау называе такі падыход «перавернутым снабізмам». Прыкладна гэтак жа працуе і фрызура, якая выглядае выпадковай, хоць насамрэч добра прадуманая.

Мадэль на паказе восеньскай калекцыі Coach 2026 года. Фота: wwd.com

Такім чынам, новая мода на непрычасаныя валасы — не пра ляноту і не пра адмову ад дагляду. Хутчэй, гэта спроба адысці ад культу бездакорнага выгляду і паказаць, што не ўсё павінна быць ідэальным. У свеце, дзе людзі ўсё часцей імкнуцца выглядаць бездакорна, лёгка ўскудлачаныя валасы раптам сталі прыкметай упэўненасці ў сабе.

Каментары19

  • Тренд, который всегда со мной
    13.06.2026
    Всегда так делаю.
  • Вадзім
    13.06.2026
    Я заўсёды ведаў што гэта я задаю моду. Проста ім спатрэбілася 30 гадоў каб дагнаць мяне
  • Стиляга
    13.06.2026
    Ну наконец-то

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка10

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР?2

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е16

Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа6

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны4

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі4

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай4

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка10

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць