Барані сваё ў правільным адзенні: цяпер любы ахвотны можа набыць фірмовы світшот ад «Нашай Нівы»

Сябры і сяброўкі!
Лета распачынаецца, і «Наша Ніва» дорыць сваім чытачам магчымасць сустрэць яго ў абноўцы — модным дызайнерскім світшоце з арыгінальным прынтам «Барані сваё» ад нашага фатографа-крыэйтара Сяргея Гудзіліна.
Самыя шчодрыя чытачы «Нашай Нівы», якія паўдзельнічалі ў нашай першай краўдфандынгавай кампаніі на «Талацэ», ужо атрымалі світшоты ў падарунак і, здаецца, засталіся задаволеныя і выкананнем, і якасцю. І не дзіва, бо зроблены нашы вырабы маркай LSTR, бадай, найлепшым вытворцам стрыт-адзення ў Беларусі.


Цяпер світшот з прынтам «Барані сваё» можа атрымаць кожны ахвотны, толькі папярэдне трэба паведаміць вашыя пажаданні і антрапаметрычныя параметры, каб мы маглі пераканацца, ці ёсць менавіта такі швэдар: колер (абіраць можна з чорнага і шэрага), памер (S, M, L, XL), мадэль (жаночая ці мужчынская). Дасылайце вашыя заяўкі на рэдакцыйную пошту [email protected]. Вялікая просьба: указвайце ў тэме ліста кодавую фразу «Барані сваё», каб нам было прасцей адсочваць вашыя звароты.
Цана аднаго світшота — 50 рублёў.
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон
-
Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай
Каментары