Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 37
Пажар, які ўзнік у выніку ўдараў распаўсюдзіўся на прыватныя жылыя дамы, а таксама пансіянат для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.
Колькасць загінулых у вёсцы Мілая ў Бучанскім раёне пад Кіевам узрасла да 37, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.
«Праца на месцы трагедыі працягваецца. Ратавальнікі і ўсе адпаведныя службы працягваюць працаваць на месцы трагедыі», — напісаў Ткачэнка.
Атака расійскімі дронамі адбылася ўчора. У выніку атакі адбыўся маштабны пажар на складскіх памяшканнях боепрыпасаў, які суправаджаўся выбухамі. Агонь таксама распаўсюдзіўся на прыватныя жылыя дамы, а таксама пансіянат для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.
На 14:00 загінулі 37 чалавек, сярод іх — старшыня Дзмітраўскай грамады Тарас Дзідыч, які ратаваў людзей. Дзясяткі людзей атрымалі раненні.
-
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай
-
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Каментары
Балоты на нашай мяжы спяшаліся перакопваць і забудоўваць абарончымі збудаваннямі, а сховішчы для зброі (што выбухаюць рэгулярна яшчэ і ад дыверсій) абсталяваць няма каму