Грамадства44

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

У Салігорску адбылася незвычайная сітуацыя. Фельчар хуткай дапамогі Уладзіслаў Невядомскі падзяліўся ў сацсетках гісторыяй пра тое, як неабыякавы байкер прыйшоў на дапамогу медыкам, піша esoligorsk.by.

Хуткая везла цяжкахворага пацыента. Траса ў той момант была загружаная — патокі аўтамабіляў рухаліся шчыльна, і машыне з мігалкамі было няпроста прасоўвацца наперад.

На дапамогу прыйшоў матацыкліст са Слуцка Ягор Касмач. Ён пачаў актыўна дапамагаць: жэстамі і манеўрамі даваў зразумець кіроўцам, што трэба вызваліць паласу для хуткай, тлумачачы, што вырашаецца пытанне пра нечае жыццё.

@belarusfakty "Спасибо, мотобрат!" Минский байкер помог скорой домчать тяжелого пациента #беларусьновости #беларусьсейчас #новостибеларуси #солигорск #минсксейчас ♬ Ninth Resonance - A World Becoming

Дзякуючы ягонай дапамозе пацыента даставілі ў бальніцу хутчэй.

У сваім пасце фельчар выказаў матацыклісту шчырую ўдзячнасць: «Дзякуй табе вялікі, ты стаў часткай ратавання гэтага жыцця».

Пост хутка разляцеўся па сацсетках. Карыстальнікі актыўна адгукнуліся на гісторыю.

Большасць салігарчан сыходзяцца ў меркаванні, што такія ўчынкі заслугоўваюць павагі і нагадваюць усім кіроўцам пра важнасць увагі да машын экстранных службаў на дарозе.

Сам Ягор Касмач пазней расказаў выданню SlutskGorod, што ехаў спакойна і ўбачыў у люстэрках, як ззаду набліжаецца хуткая з уключанымі маячкамі:

«Яна была ад мяне за метраў 400—500. І я ўбачыў, што наперадзе едуць неадэкватныя, вось і паехаў крыху хутчэй за хуткую, каб палегчыць ёй праезд».

Каментары4

  • адкрылі блін амерыку
    29.08.2026
    дык на мацкве ці ў піцеры байкеры даўно так робяць
  • Ёсік
    29.08.2026
    Не зразумеў, у Беларусі зараз адмысловаму транспарту з уключанымі пробліскавымі маячкамі можна не саступаць дарогу? Аб якіх неадэкватах кажа гэты адэкват, які паехаў наперад хутчэй за аўто хуткай дапамогі.
  • Лол
    29.08.2026
    адкрылі блін амерыку , о, дзякуй! Нешта адразу не здагаўся, што народзец, як звычайна, проста малпуе маскоўцаў.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць