Здароўе55

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія

Навукоўцы пяць гадоў назіралі за здароўем дзяцей і выявілі істотныя змены пасля ўвядзення жорсткіх абмежаванняў для найбольш «брудных» аўтамабіляў. Вынікі даследавання паказваюць, наколькі хутка дзіцячы арганізм можа адрэагаваць на паляпшэнне якасці паветра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

Абмежаванні для аўтамабіляў з высокім узроўнем шкодных выкідаў у многіх гарадах выклікаюць спрэчкі. У Лондане, аднак, такія меры дзейнічаюць ужо некалькі гадоў: у 2019 годзе там увялі зону звышнізкіх выкідаў (Ultra Low Emission Zone, ULEZ). За ўезд у яе на аўтамабілі, які не адпавядае вызначаным экалагічным стандартам, трэба плаціць.

Галоўная мэта такіх абмежаванняў — зменшыць забруджванне паветра транспартам. Да нядаўняга часу, аднак, не было вынікаў шматгадовых назіранняў, якія дазвалялі б ацаніць, як гэтыя меры адбіліся непасрэдна на здароўі жыхароў. Нядаўна група брытанскіх навукоўцаў апублікавала вынікі такога даследавання, на якія звяртае ўвагу National Geographic Polska.

Натуральны эксперымент

Брытанскія даследчыкі скарысталіся своеасаблівым «натуральным эксперыментам». Яны назіралі за больш чым 3400 дзецьмі, якім на пачатку даследавання было ад шасці да дзевяці гадоў.

Прыкладна палова дзяцей жыла ў Лондане, дзе дзейнічала ULEZ. Другую групу склалі школьнікі з Лутана — горада прыкладна за 56 кіламетраў ад брытанскай сталіцы, дзе падобнай зоны не было.

Лутан пры гэтым нельга назваць месцам з ідэальна чыстым паветрам. Гэта прамысловы горад, які таксама мае праблемы з забруджваннем. Таму даследчыкі маглі параўноўваць дзяцей, якія жывуць у гарадскім асяроддзі, але пры розных правілах адносна аўтамабільных выкідаў.

Штогод спецыялісты прыязджалі ў школы і правяралі функцыю лёгкіх дзяцей. Яны вымяралі аб'ём паветра, які чалавек можа з сілай выдыхнуць за першую секунду. Гэты паказчык дазваляе сачыць за тым, як з узростам развіваюцца лёгкія.

Змены ў лёгкіх

Як адзначаюць аўтары, да ўвядзення ULEZ паказчыкі лонданскіх дзяцей былі горшыя, чым у іх аднагодкаў з Лутана. Гэта сведчыла пра больш павольнае развіццё лёгкіх.

Але ў наступныя гады розніца пачала знікаць. Пасля ўвядзення зоны звышнізкіх выкідаў лёгкія дзяцей у Лондане раслі ў сярэднім прыкладна на 10 мілілітраў за год хутчэй, чым у дзяцей з кантрольнай групы. Усяго праз чатыры гады пасля ўвядзення строгіх правіл аб’ём лёгкіх маленькіх лонданцаў зраўняўся з паказчыкамі дзяцей з Лутана.

Змянілася і колькасць дзяцей, у якіх функцыя лёгкіх была клінічна паніжаная. Да ўвядзення абмежаванняў такіх было каля 14%, а праз пяць гадоў — каля 9%.

Даследчыкі таксама заўважылі яшчэ адну змену: дзякуючы больш чыстаму паветру лонданскія школьнікі сталі значна часцей дабірацца на заняткі пешшу або на ровары.

Аўтары даследавання адзначаюць, што атрыманыя вынікі даюць падставы для аптымізму. Яны паказваюць, што зніжэнне ўздзеяння забруджанага паветра ў перыяд, калі дзіцячы арганізм яшчэ развіваецца, можа мець вымяральны станоўчы эфект.

Разам з тым яны перасцерагаюць ад высновы, што праблема ўжо вырашаная. Узровень забруджвання паветра як у Лондане, так і ў Лутане па-ранейшаму перавышае паказчыкі, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Каментары5

  • нямае слоу
    29.08.2026
    Снова британские ученые отжигают ?

    [Зрэдагавана]
  • Грэта Тунберг
    29.08.2026
    "Школьнікі сталі значна часцей дабірацца на заняткі пешшу або на ровары." Вось тут 100% карэляцыя.
  • имя
    29.08.2026
    А у нас у Менетску, Бухать меньше надо , тогда и жить дольше будут ! Дохнуць у яго...

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць