Расія збіраецца аб'явіць новы тэндар на пабудову электрастанцыі ў Крыме. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Вячаслаў Краўчанка.
Паводле яго слоў, магутнасць новай станцыі складзе 100-120 мегават, яе плануюць пабудаваць на захадзе паўвострава ў раёне Сакі.
Цяпер у Крыме будуюць дзве цеплаэлектрастанцыі па 470 мегават у Севастопалі і Сімферопалі для павелічэння аб'ёму ўласнай генерацыі паўвострава.
Па заяве нямецкай кампаніі Siemens, на гэтыя электрастанцыі адправілі іх парагазавыя турбіны, вырабленыя па кантракце для Краснадарскага краю. У сувязі з гэтым Siemens прыпыніла пастаўку абсталявання расійскім дзяржкампаніям і звярнулася ў суд.
0
0
0
0
0
0