Усяго патроху88

Мудры Сталін вяртаецца ў расейскія падручнікі

У канцэпцыі падручніка прапісана: «Важна паказаць, што Сталін дзейнічаў у канкрэтнай гістарычнай сытуацыі, дзейнічаў як кіраўнік цалкам рацыянальна — як ахоўвальнік сыстэмы, як пасьлядоўны прыхільнік пераўтварэньня краіны ў індустрыйнае грамадзтва, што кіруецца з адзінага цэнтру, як лідэр краіны, якой у самай бліжэйшай будучыні пагражае вялікая вайна».

Новы базавы падручнік для расейскіх школаў «История России 1900-1945» стаўся скандальна вядомым яшчэ да свайго выхаду. У канцэпцыі падручніка прапісана: «Супраціў курсу Сталіна на фарсіраваную мадэрнізацыю й асьцярога лідэра краіны страціць кантроль над сытуацыяй было галоўнай прычынай вялікага тэрору. Сталін ня ведаў, ад каго менавіта можна чакаць удару, таму зь ягонага боку быў зроблены ўдар па ўсіх вядомых групоўках і плынях, а таксама па ўсіх, хто ня быў ягоным безумоўным адзінадумцам і хаўрусьнікам. Важна паказаць, што Сталін дзейнічаў у канкрэтнай гістарычнай сытуацыі, дзейнічаў як кіраўнік цалкам рацыянальна — як ахоўвальнік сыстэмы, як пасьлядоўны прыхільнік пераўтварэньня краіны ў індустрыйнае грамадзтва, што кіруецца з адзінага цэнтру, як лідэр краіны, якой у самай бліжэйшай будучыні пагражае вялікая вайна».

Выходзіць, што Сталін выступаў, што называецца, у ролі эфэктыўнага мэнэджэра, а тыя сродкі, якія ён выкарыстоўваў, цалкам можна апраўдаць у імя высокіх мэтаў, падсумоўвае Радыё Свабода.

На пытаньне, ці гэта так, адзін з аўтараў канцэпцыі падручніка, доктар гістарычных навук, прафэсар Аляксандар Данілаў адказаў:

«Вядома, не. Уся канцэпцыя пабудаваная... па-першае, на тым каб паказаць неперарыўнасьць усіх этапаў разьвіцьця краіны — і да 1917 году, і савецкага, і пасьлясавецкага. А другое, паспрабаваць патлумачыць, ні ў якім разе нічога не апраўдваючы, усё роўна ўсё ўжо адбылося, а патлумачыць людзям тое, якім чынам і чаму ўлады дзейнічалі менавіта так, а ня йнакш. Патлумачыць — гэта ж не апраўдаць, праўда?»

«Як жа Расея з такім курсам гісторыі зьбіраецца жыць на гэтай плянэце, — усклікае сябра праўленьня расейскага Міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Аляксандар Чаркасаў.
— Што думае Фінляндыя пра зімовую вайну, тую вайну, незнакамітую? Што з нагоды перадваенных гадоў скажуць жыхары краін Балтыі ці Польшчы? А што з Украінай, для якой галадамор — гэта адна з галоўных трагедый у гісторыі? Пэўна, гэты курс ня можа вырасьціць чалавека, які жыве ў міры й суседзтве зь іншымі краінамі... Так што, да жалю, калі гэты курс будзе ўведзены, ён не абяцае шчасьлівага дзяцінства й шчасьлівага доўгага жыцьця школьнікам».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць