Дарога, што вядзе на завод, затоплена
Хімічны завод у затопленым горадзе Х'юстан у бліжэйшыя дні можа загарэцца або ўзарвацца.
З-за моцных залеваў, якія прыйшлі за ураганам «Харві», на заводзе кампаніі Arkema ў Кросбі зламалася сістэма астуджэння хімічных рэчываў. Паводле заявы кампаніі, прадухіліць пажар немагчыма.
Завод Arkema спыніў працу ў пятніцу, яшчэ да пачатку ўрагану.
Аднак з-за вялікіх ападкаў — 102 см — яго тэрыторыю затапіла і электразабеспячэнне спынена, паведамілі ў кампаніі. Рэзервовыя генератары таксама затопленыя.
Завод займаецца вытворчасцю арганічных пераксідаў, і хімікаты, што захоўваюцца там, прадстаўляюць небяспеку пры высокіх тэмпературах.
«Цяпер рэчывы могуць падарвацца і выклікаць магутны пажар, — цытуе Рэйтэр кіраўніка кампаніі Рычарда Роўэра. — Высокі ўзровень вады на тэрыторыі, а таксама адсутнасць электрычнасці не пакідаюць нам ніводнай магчымасці гэта прадухіліць».