Здарэнне адбылося ўначы 30 жніўня ў кругласутачнай аптэцы на праспекце Рэчыцкім. Мужчына хацеў купіць тры флаконы настойкі глогу. Правізар адмовіўся прадаваць лекі і толькі пасля доўгіх угавораў адпусціў адзін флакон. Мужчына пайшоў, аднак на гэтым гісторыя не скончылася, распавялі TUT.BY ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Праз некаторы час пенсіянер вярнуўся да акенца аптэкі і запатрабаваў яшчэ. Правізар ужо выразна даў зразумець, што лекі ён больш не прадасць. Тады 52-гадовы мужчына ўзяў пару цаглін і шпурнуў іх у шклопакет. У сваю чаргу правізар націснуў трывожную кнопку і выклікаў міліцыю.

Экіпаж аховы затрымаў гамяльчаніна, які і не збіраўся нікуды хавацца.

Свае дзеянні затрыманы патлумачыў тым, што, вярнуўшыся з лецішча, вырашыў адпачыць — выпіў, але спіртнога дома ў яго аказалася мала. У пошуках дабаўкі ён і адправіўся ў бліжэйшую кругласутачную аптэку.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за хуліганства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0