Ілан Маск
На форуме расійскі прэзідэнт сказаў, што, на ягоную думку, штучны інтэлект — гэта будучыня не толькі Расіі, а будучыня ўсяго чалавецтва. Штучны інтэлект адкрывае каласальныя магчымасці і цяжка прагназуемыя сёння пагрозы.
«І той, хто стане лідарам у гэтай сферы, будзе ўладаром свету», — дадаў Пуцін.
Гэтыя словы Маск пракаментаваў у сябе ў твітэры наступным чынам:
«Хутка ўслед за Кітаем і Расіяй усе краіны будуць выхваляцца сваёй камп'ютарнай моцай. Канкурэнцыя за першынство ў вобласці штучнага інтэлекту на нацыянальным узроўні, хутчэй за ўсё, стане прычынай трэцяй сусветнай вайны».
«Вельмі б не хацелася, каб гэтая манаполія [на штучны інтэлект] была засяроджаная ў чыіхсьці канкрэтных руках», — сказаў Пуцін у той жа прамове, як бы адказваючы на засцярогу Маска.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)