Навука і тэхналогіі11

Ілан Маск патлумачыў Пуціну, што гонка за штучным інтэлектам можа прывесці да трэцяй сусветнай вайны

На форуме «Праекторыя» прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што, на яго думку, краіна, якая дамаглася лідарства ў стварэнні штучнага інтэлекту, «будзе ўладаром свету». Стваральнік Tesla і Falcon X Ілан Маск пракаментаваў словы прэзідэнта Расіі.

Ілан Маск

На форуме расійскі прэзідэнт сказаў, што, на ягоную думку, штучны інтэлект — гэта будучыня не толькі Расіі, а будучыня ўсяго чалавецтва. Штучны інтэлект адкрывае каласальныя магчымасці і цяжка прагназуемыя сёння пагрозы.

«І той, хто стане лідарам у гэтай сферы, будзе ўладаром свету», — дадаў Пуцін. 

Гэтыя словы Маск пракаментаваў у сябе ў твітэры наступным чынам:

«Хутка ўслед за Кітаем і Расіяй усе краіны будуць выхваляцца сваёй камп'ютарнай моцай. Канкурэнцыя за першынство ў вобласці штучнага інтэлекту на нацыянальным узроўні, хутчэй за ўсё, стане прычынай трэцяй сусветнай вайны».

«Вельмі б не хацелася, каб гэтая манаполія [на штучны інтэлект] была засяроджаная ў чыіхсьці канкрэтных руках», — сказаў Пуцін у той жа прамове, як бы адказваючы на засцярогу Маска.

Каментары1

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць