Ірына Бойцік, вядомая мінчанкам сваімі лаканічнымі, элегантнымі вырабамі, прадставіла новую калекцыю будучага сезона вясна-лета 2018. У строях гарманічна спалучаюцца актуальныя трэнды з фірмовым мінімалістычным стылем маркі: нудавыя колеры, элементы піжамнага стылю, класічныя формы гарнітураў з асіметрычнымі элементамі, сукенкі цудоўна спалучаюцца з нагавіцамі і паяснымі торбамі.
Марына Давыдава, таксама сталы ўдзельнік беларускіх тыдняў моды, у стварэнні сваёй новай вяснова-летняй калекцыі натхнялася музыкай.
Ручныя прынты на адзенні і абутку змяшчаюць цытаты музычных гуртоў: «У асноўным, там цытаты Дэпеш Мод», - распавяла дызайнерка.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)