Паліцыя Паўднёвага Ёркшыра скарысталася метадам з мультфільма «Сімпсаны», каб злавіць злачынцаў, што хаваліся ад правасуддзя. У выніку арыштавалі 21 чалавека, што абвінавачваюцца ў крадзяжы з узломам, неаплаце штрафаў за нецвярозае кіраванне машынамі, махлярствах, гандлі наркотыкамі і іншых сур'ёзных злачынствах, паведамляе Independent.

Па адрасах падазраваных паліцыя ад імя падстаўной фірмы разаслала запрашэнні атрымаць бясплатныя калядныя падарункі, што складаліся з віна, кошыка з дэлікатэсамі і каляднага пудынгу. Паліцыя была сама здзіўленая эфектыўнасцю метаду, бо праз два дні злачынцы, што хаваліся месяцамі, былі затрыманыя.

Фота паліцыі Паўднёвага Йоркшыра

Фота паліцыі Паўднёвага Йоркшыра

«Усё, што нам давялося зрабіць — гэта дамовіцца пра час дастаўкі падарункавага кошыка ў дом», — заявілі прадстаўнікі праваахоўнікаў.

Галоўны інспектар паліцыі Лі Беры, што назіраў за аперацыяй, дадаў, што калі вынікі аказаліся настолькі эфектыўнымі, то варта працягнуць шукаць новыя шляхі для затрымання тых, хто пасля здзяйснення злачынстваў, хаваецца ад прадстаўнікоў закону.

У восьмай серыі дзявятага сезону мультфільму «Сімпсаны» паліцыя Спрынгфілда такім самым чынам падманвае гарадскіх хуліганаў, якія самі з'яўляюцца ў месцы правядзення паліцэйскай латарэі, у надзеі выйграць бясплатную маторную лодку.

Кадр з «Сімпсанаў» пра латарэю маторных лодак.

Кадр з «Сімпсанаў» пра латарэю маторных лодак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?