Сурок Філ наваражыў амерыканцам яшчэ шэсць тыдняў зімы. Пра гэта паведамляе USA Today.
Кожны год 2 лютага сурок па мянушцы Філ з амерыканскага горада Панксатоні прагназуе, чакае амерыканцаў пацяпленне ці доўгая зіма. Калі жывёла, выходзячы з норкі, убачыць свой цень, то наступныя шэсць тыдняў будуць халоднымі, а калі не — цёплымі. На гэты раз Філ убачыў свой цень.
Упершыню дзень сурка адзначылі ў 1887 годзе. Сябры арганізацыі «Блізкі круг», якая падтрымлівае традыцыю, запэўніваюць, што ўвесь гэты час прадказанні робіць адзін і той жа сурок Філ. Яго незвычайнае даўгалецце яны тлумачаць тым, што кожнае лета даюць жывёле жыватворны «Сурковы пунш». У сярэднім суркі жывуць ад шасці да васьмі гадоў.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0