Пра інцыдэнт, які адбыўся на аўтавакзале Ліды, паведамляе sb.by.

Жыхар Воранаўскага раёна вярнуўся з заробкаў, вясёлы і п'яны. І адразу дазнаўся шакуючую інфармацыю — каханая дзяўчына не дачакалася яго і знайшла сабе іншага.

Расчулены хлопец сказаў сябрам, што адыйдзе па патрэбе, а сам каля туалета дастаў сцізорык і некалькі разоў ударыў сябе ў жывот.

Спроба харакіры аказалася няўдалай. Самурая даставілі ў бальніцу, атрыманыя пашкоджанні небяспекі для жыцця пацярпелага не ўяўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0