Здарэнні99

Шэсць дырэктараў фабрык, заводаў і камбінатаў АПК пойдуць пад суд за «адкаты»

Следчы камітэт завяршыў расследаванне шэрагу крымінальных спраў у дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Ганчарова.

Па дадзеных следства, з ліпеня 2016 года да красавіка 2017 года фігуранты атрымлівалі хабар за забеспячэнне своечасовай і поўнай аплаты пастаўленай камерцыйнай арганізацыяй прадукцыі — кармавых дабавак і ветэрынарных прэпаратаў.

Для накіравання ў суд пракурору перададзены крымінальныя справы па абвінавачванні: намесніка дырэктара УП «Мінская агароднінная фабрыка», генеральнага дырэктара ААТ «Слонімскі мясакамбінат», дырэктара УП «ЖодзінаАграПлемЭліта», дырэктара ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс», дырэктара ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», дырэктара УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў».

Сумы хабараў па эпізодах, па дадзеных следства, склалі да 3,5 тыс. даляраў ЗША. Памер узнагароджанняў вызначаўся ў працэнтных суадносінах (да 10%) ад сум, якiя пералiчваюцца ў адрас камерцыйнай арганізацыі, і ў залежнасці ад тэрмінаў іх пераводу.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па чч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Акрамя таго, былому дырэктару ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс» прад'яўлена абвінавачванне па іншых фактах злачынстваў супраць інтарэсаў службы, звязаных з прычыненнем ў буйным памеры шкоды узначаленаму ім прадпрыемству, істотнай шкоды правам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», - адзначыла Юлія Ганчарова.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»5

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію9

Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13

У Смаргоні з'явіўся першы ў Беларусі «яйкамат»7

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам8

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»5

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць