Эканоміка

Нацбанк выпусціць новыя сярэбраныя манеты. Яны казачныя

Нацыянальны банк з 20 жніўня 2025 года выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Былінка і верабей» серыі «Беларускія народныя казкі», а таксама памятныя манеты «Загадкі» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», піша БЕЛТА.

Што датычыцца манет «Былінка і верабей», плануецца выпусціць сярэбраную наміналам Br20, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50 мм, тыражом 2 тыс. штук, а таксама медна-нікелевую наміналам Br1, масай 49 г, дыяметрам 50 мм, тыражом 5 тыс. штук.

Манеты маюць круглую форму. Бакавая паверхня гладкая. На аверсе ў цэнтры — стылізаваная выява па матывах беларускага фальклору. На рэверсе ў цэнтры — стылізаваная выява вераб'я, па крузе — выявы казачных персанажаў і прадметаў (паляўнічы, ваўкі, каза, куры, дубінка, валы, вада, агонь, вяроўка), у цэнтры ўнізе — надпіс «Былінка і верабей».

Памятныя манеты «Загадкі» плануюць выпусціць у наступным фармаце: сярэбраную наміналам Br20, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 2 тыс. штук, а медна-нікелевую — наміналам Br1, масай 26,6 г, дыяметрам 37 мм, тыражом 5 тыс. штук.

На аверсе ў цэнтры — стылізаваная выява быка і сілуэты авечак. На рэверсе ў цэнтры — стылізаваныя выявы авечак, парасткаў гароху і гарошын, сімвалізуючых зоркі, унізе — выява быка, справа ўверсе — Ярох (персанаж з загадкі), справа ўнізе — надпіс «Загадка».

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковы да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць