Чарговае падаражанне бензіну ў Беларусі адбудзецца 14 красавіка, паведамляе «Белнафтахім».

У ведамстве паведамілі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва зніжаюцца на 1 капейку, на аўтамабільны бензін — павялічваюцца на 1 капейку.
З 14 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 27 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 35 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 56 капеек, Дызель — 1 рубель 36 капеек.
Гэта сёмае падаражанне ў гэтым годзе.
Каментары