Абаронцы Курапатаў збіраліся выставіць новыя крыжы каля мінскага рэстарана «Паедзем, паядзім» каля мемарыяльнага комплекса «Курапаты».
Сёння а 10 раніцы Дашкевіч меўся прывезці ў Курапаты новыя трохметровыя драўляныя крыжы. Машыну з крыжамі спынілі па дарозе да ўрочышча. Да лідара «Маладога фронту» падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і пасадзілі ў сваю машыну. Разам з ім затрымалі актывістаў Ягора Лаўрухіна і Валерыя Мінца. Куды іх павезлі, пакуль невядома. Трансляцыю затрымання Дашкевіч вёў у сваім фэйсбуку.
Тым часам каля рэстарана «Паедзем, паядзім» праходзіць перформанс. Яго ўдзельнікі наклеілі на сцены лістоўкі з нагадваннем пра расстрэлы, Сталіна, а таксама зрабілі адбіткі рук, абмакнуўшы ў чырвоную фарбу.
Павел Севярынец.
Наста Дашкевіч
Вольга Мікалайчык і Максім Вінярскі.
Максім Вінярскі
Леанід Кулакоў прыйшоў са зламанай у выніку наезду ў Курапатах рукой
Пісьменнік Максім Клімковіч — унук аўтара гімна Беларусі Міхася Клімковіча.
Прадстаўнік кіраўніцтва канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, які сёння прыехаў на адкрыццё мемарыяла ў Трасцянцы, наведаў Курапаты, але да рэстарана не пайшоў.
Дэлегацыя канцылярыі прэзідэнта Польшчы пад час наведвання Курапат.
Дэлегацыя канцылярыі прэзідэнта Польшчы пад час наведвання Курапат.