Цела невядомага мужчыны знайшлі 10 ліпеня жыхары вёскі Адамавічы, якія ішлі дадому ад вуліцы Крынічнай праз поле. Труп ляжаў каля сцежкі.

Як распавёў kraj.by старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юрый Багушэвіч, высветлілася: загінулы — жыхар вёскі Адамавічы 1962 года нараджэння.

— Раней мужчына жыў на вуліцы Крынічнай. У апошні раз сваякі бачылі яго 3 тыдні таму. Следча-аператыўная група не знайшла прыкмет супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да загінулага. Цялесных пашкоджанняў таксама не было, — адзначыў Юрый Багушэвіч.

Вядома, што мужчына нідзе не працаваў і злоўжываў спіртнымі напоямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0