Дом у Оршы, у якім Уладзімір Караткевіч напісаў сваю знакамітую аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», выстаўлены на продаж. Адпаведнае аб'ява з'явілася на сайце realt.by.
Фота: Анжаліка Васілеўская, Tut.by.
За дом у цэнтры горада, які знаходзіцца на вуліцы Караткевіча, просяць 33 832 рублі (17 тысяч даляраў). Агульная плошча драўлянага дома 44,5 метра (31,4 — жылая плошча, 13,09 — кухня). Плошча дзялянкі — 13 сотак, газ і вада па вуліцы, ацяпленне грубкай.
Апошнія тры гады дом стаяў без гаспадара. Да 2015 года ў доме жыў Юрый Барабаш — муж Раісы Валер'еўны, пляменніцы пісьменніка. Усе гады ён сачыў за домам і дзялянкай.
Пасля смерці Юрыя Барабаша хатай пачала валодаць яго дачка, якая жыве ў Адэсе. Першапачаткова яна здавала дом у арэнду, а цяпер вырашыла яго прадаць.
Бацькоўскі дом пісьменніка не ўваходзіць у дзяржаўны спіс ахоўных гісторыка-культурных каштоўнасцей.