Грамадства77

Кароткая размова Макея зь Мілінкевічам

адбылася ў часе «Менскага форуму». «Важна, каб эліты і контрэліты знайшлі між сабой супольную мову», — кажа Мілінкевіч.

адбылася ў часе «Менскага форуму».

Падчас нямецка‑беларускага форуму «Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе» выступіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей. Упершыню ў такім мерапрыемстве ўзяў удзел чыноўнік такога рангу. У яго адбылася таксама кароткая сустрэча зь лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам.

Спадар Мілінкевіч апавёў:

«Я быў у залі, праходзіў каля нямецкага пасла Гэбхардта Вайса, які размаўляў з Макеем. Ён мяне прадставіў Макею. У нас адбылася зь ім размова. Я выклаў пазыцыю сваю, якая ёсьць і пазыцыяй аб’яднаных дэмсілаў, пра тое, як мы ставімся да дыялёгу, што мы яго падтрымліваем. Я лічу, калі краіна ў небясьпецы, вельмі

важна, каб эліты і контрэліты знайшлі супольную мову.
Бо ў нас агульны інтарэс: захаваць Беларусь. А сапраўды Беларусь у небясьпецы, бо можам стаць пратэктаратам суседняй краіны, найперш з прычын эканамічных. І патрэбны дыялёг ня толькі Эўропа — улада. І мы падтрымліваем такі дыялёг. Але патрэбны дыялёг улада — дэмсілы.

Канкрэтных вынікаў размовы не было. Я думаю, што Ўладзімер Макей выдатна зразумеў тое, што я кажу. І, напэўна, ён таксама выступае за дыялёг. Але так вось зь першай размовы на вячэры такія справы не вырашаюцца. Я ўпэўнены, што ўлада таксама прыйдзе да неабходнасьці размовы з дэмсіламі, бо мы прадстаўляем найбольш актыўную, інфармаваную частку грамадзтва».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць