Свет2727

Атручаны заснавальнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў: ён страціў зрок, адняліся ногі

ТАСС

Удзельнік гурта Pussy Riot і выдавец «Медыязоны» Пётр Вярзілаў вечарам 11 верасня трапіў у бальніцу ў цяжкім стане. Пра гэта распавяла ўдзельніца Pussy Riot Вераніка Нікульшына.

Вярзілаў быў дастаўлены ў таксікарэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Па словах Нікульшынай, Вярзілаву стала кепска неўзабаве пасля пасяджэння суда, дзе разглядалася заведзеная супраць яго адміністрацыйная справа.

У Вярзілава, распавядае Нікульшына, пачаліся праблемы са зрокам, ён пачаў губляць здольнасць размаўляць, а потым і хадзіць.

Калі прыехала «хуткая», ён на ўсе пытанні адказваў, што «не, нічога не еў, не прымаў рэчывы». Яму ўсё хутчэй станавілася горш, пачаліся сутаргі. Па шляху ў машыну хуткай ў яго пачалося ўжо трызненне», — паведаміла яна «Мядузе».

«Урач сказала, што стан цяжкі, дынаміка станоўчая, ён стаў рэагаваць на імя», — распавяла яна.

Удзельніца Pussy Riot Вольга Пахтусава таксама пацвердзіла Бі-бі-сі інфармацыю аб шпіталізацыі Вярзілава, у тым ліку і тое, што да яго пакуль не пускаюць маці.

«Наогул абсалютна ніхто нічога не ведае, з мамай мы на сувязі, мы знайшлі чалавека, юрыста па медыцынскім заканадаўстве, які будзе суправаджаць яе заўтра, калі нічога не зможам зрабіць сёння», — сказала яна.

У самым аддзяленні бальніцы Бі-бі-сі заявілі: «Мы не размаўляем з журналістамі».

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць