Грамадства3333

У Светлагорску прайшоў пратэстны флэшмоб супраць кітайскага завода, людзі выходзілі сем'ямі ФОТЫ

У Сьветлагорску 15 верасьня прайшоў флэшмоб супраць выкідаў з кітайскага заводу. Ня менш за 150 чалавек у мэдыцынскіх масках і зь зялёнымі паветранымі шарамі сабраліся каля цэнтральнай плошчы. Пляцоўку ў прызначаны час — 17.00 з ініцыятывы ўлады занялі дзеці. Яны танцавалі і запускалі паветраныя шары чырвонага колеру, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта выглядала на рэпэтыцыю да Дня гораду, які пройдзе ў наступную суботу. Пэнсіянэры, маладыя сем’і зь дзецьмі, старшаклясьнікі «прыбраліся» у мэдыцынскія маскі, трымалі зялёныя паветраныя шары як сымбаль таго, што людзі хочуць дыхаць чыстым паветрам. Жыхары райцэнтру абураныя, што новы завод беленай цэлюлёзы забруджвае паветра. Ад выкідаў у горадзе часта стаіць смурод.

Паміж жыхарамі райцэнтру хадзіў міліцыянт Яўген Бяспалька і папярэджваў праз мэгафон, што «дадзенае мерапрыемства несанкцыянаванае», за што наступае адказнасьць па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. «Дык арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць — тут ці ў турме!», — закрычала на міліцыянта пэнсіянэрка. Іншыя ўдзельнікі флэшмобу пыталіся ў міліцыянта — ці ёсьць у яго дзеці і ўнукі?

«Гэта не мітынг, не пікет — транспарантаў і плякатаў не было, ніхто не высоўваў нейкіх патрабаваньняў. Таму ня варта міліцыі пагражаць людзям. Яны проста выйшлі дыхаць чыстым паветрам», — пракамэнтавала праваабаронца Алена Масьлюкова.

Яна дадала, што людзі дамаўляліся ці наогул не ісьці на Дзень гораду ў наступную суботу, ці прыйсьці туды ў масках і зь зялёнымі паветранымі шарамі.

Ініцыятыўная група па маніторынгу сытуацыі з заводам падавала ў выканкам заяўку на мітынг. Ён плянаваўся 15 верасьня. Але адзіную ў горадзе пляцоўку, вызначаную для мітынгаў і пікетаў (стадыён «Бумажнік») у прызначаны дзень акупаваў БРСМ. Там праходзіла сьвята «Валадар сяла». Тады жыхары райцэнтру дамовіліся правесьці флэшмоб.

Ранкам 15 верасьня ў пракуратуру выклікалі праваабаронцу Алену Масьлюкову і актывіста Анатоля Зьмітровіча. Пракурор раёна афіцыйна папярэдзіў іх пра адказнасьць за ўдзел ці арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Каментары33

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць6

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Усе навіны →
Усе навіны

Можа «ўскрыць раны нацызму» — што гавораць нямецкія дэпутаты пра бізнэс іх калегі ў Лідзе, дзе працуюць палітвязні5

Марпех УСУ, у якога адняла мову ў расійскім палоне, загаварыў пасля абмену5

Стала вядома, ці шмат беларусы ядуць салодкага ў параўнанні з іншымі

У Мінску працуе пенсіянер, якому 93 гады3

Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым6

Кіруючая партыя Грузіі ў перадвыбарчай кампаніі параўнала разбураныя гарады ва Украіне і цэлыя ў сваёй краіне4

Супольнасць трансгендараў Беларусі паведамляе пра зачыстку — былі затрыманыя мінімум 8 чалавек5

Стала вядома, у чым падазраюць беларуса, затрыманага за напад на расійскага апазіцыянера Волкава

Літва пабачыла ў закліках Рыжанкова рэкламны ход, а то і правакацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць6

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Галоўнае
Усе навіны →