Грамадства3333

У Светлагорску прайшоў пратэстны флэшмоб супраць кітайскага завода, людзі выходзілі сем'ямі ФОТЫ

У Сьветлагорску 15 верасьня прайшоў флэшмоб супраць выкідаў з кітайскага заводу. Ня менш за 150 чалавек у мэдыцынскіх масках і зь зялёнымі паветранымі шарамі сабраліся каля цэнтральнай плошчы. Пляцоўку ў прызначаны час — 17.00 з ініцыятывы ўлады занялі дзеці. Яны танцавалі і запускалі паветраныя шары чырвонага колеру, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта выглядала на рэпэтыцыю да Дня гораду, які пройдзе ў наступную суботу. Пэнсіянэры, маладыя сем’і зь дзецьмі, старшаклясьнікі «прыбраліся» у мэдыцынскія маскі, трымалі зялёныя паветраныя шары як сымбаль таго, што людзі хочуць дыхаць чыстым паветрам. Жыхары райцэнтру абураныя, што новы завод беленай цэлюлёзы забруджвае паветра. Ад выкідаў у горадзе часта стаіць смурод.

Паміж жыхарамі райцэнтру хадзіў міліцыянт Яўген Бяспалька і папярэджваў праз мэгафон, што «дадзенае мерапрыемства несанкцыянаванае», за што наступае адказнасьць па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. «Дык арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць — тут ці ў турме!», — закрычала на міліцыянта пэнсіянэрка. Іншыя ўдзельнікі флэшмобу пыталіся ў міліцыянта — ці ёсьць у яго дзеці і ўнукі?

«Гэта не мітынг, не пікет — транспарантаў і плякатаў не было, ніхто не высоўваў нейкіх патрабаваньняў. Таму ня варта міліцыі пагражаць людзям. Яны проста выйшлі дыхаць чыстым паветрам», — пракамэнтавала праваабаронца Алена Масьлюкова.

Яна дадала, што людзі дамаўляліся ці наогул не ісьці на Дзень гораду ў наступную суботу, ці прыйсьці туды ў масках і зь зялёнымі паветранымі шарамі.

Ініцыятыўная група па маніторынгу сытуацыі з заводам падавала ў выканкам заяўку на мітынг. Ён плянаваўся 15 верасьня. Але адзіную ў горадзе пляцоўку, вызначаную для мітынгаў і пікетаў (стадыён «Бумажнік») у прызначаны дзень акупаваў БРСМ. Там праходзіла сьвята «Валадар сяла». Тады жыхары райцэнтру дамовіліся правесьці флэшмоб.

Ранкам 15 верасьня ў пракуратуру выклікалі праваабаронцу Алену Масьлюкову і актывіста Анатоля Зьмітровіча. Пракурор раёна афіцыйна папярэдзіў іх пра адказнасьць за ўдзел ці арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць