У Мінску плануюць распрацаваць антынаркатычны слоган, каб ён стаў яшчэ адной візітнай карткай сталіцы.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў.

Па яго словах, распрацоўваецца спецыяльная канцэпцыя для барацьбы з наркаманіяй на наступны год.

«Ёсць ідэя стварыць спецыяльны слоган, які з цягам часу стаў бы візітнай карткай сталіцы. Каб госці нашага горада гаварылі не толькі пра яго чысціню, але і пра бяспеку. Як варыянт, «Мінск — чысты горад», «Мінск — жывы», «Мінск без наркотыкаў».

Гэта павінны быць такія словы, якія давалі б зразумець, што наркотыкі ў нашай сталіцы недасягальныя для падлеткаў і дзяцей. Папулярызаваць слоган плануецца праз розныя гарадскія і школьныя мерапрыемствы, інфармацыйную друкаваную прадукцыю, з дапамогай розных тэлевізійных перадач, друкаваных і электронных СМІ. Таксама хочам падключыць блогераў», — растлумачыў Сазонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0